Жуавы сьмерці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Жуавы сьмерці — польскае вайсковае падразьдзяленьне падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў, якое было сфармавана з добраахвотнікаў у Войцаве (Польшча), францускім афіцэрам Франсуа Рашэбрунам па вобразе францускіх жуаваў, у якіх ен служыў падчас Крымскай вайны.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва «Жуавы» паходзіць ад францускіх баявых падразьдзяленьняў, удзельнікаў якіх набіралі з плямёнаў бэрбэраў, Zouaoua, у 1830-х, у Францускім Альжыры — паўночная Афрыка. Частка назвы «сьмерці» зьвязана з клятвай, якую павінны былі даваць ваяры падразьдзяленьня. Яна сьведчыла, што вынік бою мог быць толькі адзіны — «перамога альбо сьмерць».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жуавы былі вядомы сваей адметнай і спэцыяльна распрацаванай формай, падобнай да Алжырскіх Жуаваў. Яна складалася з хлопкавай кашулі, камізэлькі з ласёвай шкуры, чорнага шаўковага халата, чорнага шаўковага сурдута без каўняра, шырокіх штаноў, чорнага зь белым шаліка, высокіх скураных ботаў да кален, чырвонай фескі. На грудзях быў вышыты вялікі белы крыж. Адметным быў і сьцяг падразьдзяленьня-гэта было чорнае палатно зь вялізным белым крыжам, акружаным чырвонай і белай вышыўкай, з дэвізам W imię Boże — r. 1863 (У імя Бога — 1863).

Хрышчэньне агнем Жуаваў сьмерці адбылося ў бітве каля Miechów, дзе пад кіраўніцтвам ад`ютанта Wojciech Komorowski, пасьпяхова зьнішчылі рускія войскі, якія абаранялі мясцовыя могілкі. Аднак агульным вынікам бітвы было — паражэньне паўстанцаў. У бітве каля Chroberz Жуавы прыкрывалі адступленьне асноўных сіл паўстанцаў, якімі кіраваў Marian Langiewicz. Яны таксама прымалі удзел у бітве каля Grochowiska, дзе захапілі рускую артылерыйскую пазыцыю, але панесьлі вялікія страты. У гэтай бітве Marian Langiewicz згубіў кантроль над войскам, але Rochebrune, які прыняў камандваньне, пасьпяхова правёў адступленьне. За гэта яму было прысвоена званьне генэрала, і ен быў намінаваны на ролю кіраўніка паўстаньня. Аднак яго кандыдатуру не падтрымаоі і, расчараваўшыся ўнутранай палітычнай барацьбой, Rochebrune вярнуўся ў Францыю. Другая частка падразьдзяленьня пад кіраўніцтвам Cpt. Stefan Malczewski змагалася ў бітве каля Pobiednik Mały. Тут таксама панесьлі вялікія страты, больш з-за адмовы адступаць у адпаведнасьці сваёй клятве. Целы загінутых Жуаваў былі пахаваныя ў агульнай магіле і, згодна загаду царскіх улад, былі пакінуты неабазначанымі . Аднак мясцовыя сяляне насуперак загаду пасадзілі чатыры саджанцы на вуглах магілы ў памяць аб загінулых. Пазьней было пабудавана надмагільле з цэглы. Праўнукі загінулых у бітве ваяроў фінансавалі пабудову мэмарыяла.

Rochebrune вярнуўся ў апошнія месяцы 1863, але ў гэты час паўстаньне цярпела паражэньне, і ен паехаў у Францыю. Пасьля францускі ўрад узнагародзіў яго ордэнам Ганаровага легіёна за ўдзел у паўстаньні. Rochebrune прыняў удзел у Франка-Прускай вайне ў званьні палкоўніка, дзе ён працягваў змагацца ў форме жуаваў. Кіраваў падразьдзяленьнем, якое называў Les Gaulois (Галлы). Rochebrune быў забіты снайперскім стрэлам каля Saint-Cloud.

Пасьля ад’езду Rochebrune, камандваньне прыняў яго намесьнік Tytus O’Brien de Lacy (псэўданім «Grzymała»), але па факце падразьдзяленьне скончыла існаваньне. Частка групы перайшла ў Аўстрыю, але 21 салдат застаўся змагацца ў Легіоне Гарыбальдзі (італьянскія дабраахвотнікі, арганізаваныя сынам Джузэпэ Гарыбальдзі — Menotti Garibaldi, якія ваявалі на баку паўстанцаў пад кіраўніцтвам Francesco Nullo) у бітве Krzykawka.

Паўстаньне было падаўлена расейскімі войскамі ў 1864 годзе.

Уладзімеж Вольскі напісаў песьню, прысьвечаную жуавам, «Марш жуаваў». Commons-logo.svg  Жуавы сьмерцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў