Жуліё Баптыста
| Жуліё Баптыста | ||
Júlio Baptista |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Мянушка | The Beast (Зьвер) | |
| Нарадзіўся | 1 кастрычніка 1981 Сан-Паўлу, Бразылія |
|
| Рост | 185 | |
| Вага | 87 | |
| Пазыцыя | атакуючы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Маляга | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2003 2003—2005 2005—2008 2006—2007 2008—2011 2011— |
Сан-Паўлу Сэвільля Рэал Мадрыд → Арсэнал Лёндан (арэнда) Рома Рым Маляга |
74 (14) 62 (48) 58 (16) 24 (4) 72 (14) 15 (10) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2001— | Зборная Бразыліі па футболе | 47 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Жу́ліё Бапты́ста (па-партугальску: Júlio Baptista) — бразыльскі футбаліст гішпанскага клюба «Маляга».
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў Бразыліі ў Сан-Паўлу 1 кастрычніка 1981 году. Мянушкі: «Зьвер», «Сэвільская шэльма», «Танк». Рост 185 сантымэтраў, вага 87 кіляграм, вядучая нага: правая. Клюбы: з 2000 па 2003 гады ён выступаў у бразыльскім клюбе «Сан-Паўлу». З 2003 па 2005 гады футбаліст гуляў за гішпанскі клюб «Сэвільля», які купіў яго за 1,75 мільёна фунтаў стэрлінгаў. У 2005 годзе ён перайшоў у гішпанскі клюб «Рэал Мадрыд». З жніўня 2006 году па жнівень 2007 году гуляў у ангельскім клюбе «Арсэнал Лёндан» (знаходзячыся ў арэндзе). З 2001 году гуляе ў зборнай Бразыліі.
14 жніўня 2008 году Жуліё перайшоў у «Рому». Італьянскі клюб заявіў, што кошт трансфэру 26-гадовага бразыльца склаў 9 мільёнаў эўра[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Баптыста перайшоў з «Рэала» ў «Рому» 15 жніўня 2008