Жуліё Сэзар Саарэс Эсьпіндола

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жуліё Сэзар
Жуліё Сэзар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 верасьня 1979 (34 гады)
Дукі-ды-Кашыяс, Бразылія
Рост 188 см
Вага 88 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Кўінз Парк Рэйнджарз
Нумар 33
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2005
2005—2012
2005
2012—2014
2014—
Фламэнга
Інтэр
К’ева
Кўінз Парк Рэйнджарз
Таронта
130 (0)
228 (0)
0 (0)
24 (0)
7(0)
Зборныя
2003— Бразылія 70 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
30 студзеня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
15 чэрвеня 2013.

Жуліё Сэзар Саарэс Эсьпіндола (па-партугальску: Júlio César Soares Espíndola; 3 верасьня 1979, Дукі-ды-Кашыяс, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Кўінз Парк Рэйнджарз» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Добра вядомы дзякуючы працяглых выступаў за італьянскі клюб «Інтэр».

У 2009 годзе Міжнародная фэдэрацыя футбольнай гісторыі й статыстыкі абрала Жуліё Сэзара трэцім брамнікам сьвету пасьля Ікера Касыльляса й Джанлюіджы Буфона[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жуліё Сэзар, які нарадзіўся ў штаце Рыё-дэ-Жанэйра, пачаў сваю спартовую кар’еру ў клюбе «Гражан Каўнтры Клуб», дзе ён правёў сваё дзяцінства. Пасьля гэтага ён на працягу 6 гадоў гуляў за «Фламэнга» з Рыё-дэ-Жанэйра.

У 2004 годзе Жуліё Сэзар падпісаў кантракт зь «Інтэрам», але з-за перавышэньня ліміту легіянэраў у клюбе не трапіў у заяўку й быў аддадзены ў арэнду ў «К’ева», за які аднак не згуляў ніводнай гульні. У жніўні 2005 году гулец вярнуўся ў «Інтэр» і падпісаў зь ім трохгадовы кантракт. На пазыцыі асноўнага брамніка клюбу ён зьмяніў Франчэска Тольда.

У жніўні 2012 году Жуліё Сэзар падпісаў чатырохгадовы кантракт з ангельскі клюбам «Кўінз Парк Рэйнджарз»[2]. За ангельскі клюб дэбютаваў 15 верасьня ў гульне супраць супраць «Чэлсі», якая скончылася нулявой нічыёй. Ён стаўся першым брамнікам каманды, выцесьніўшы брамника нацыянальнай зборнай Ангельшчыны, Робэрта Грына, як сеў на лаўку запасных.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жуліё Сэзар зьявіўся ў заяўцы зборнай Бразыліі ў 2003 годзе, не правёўшы ніводнай гульні ў Кубку Канфэдэрацыяў 2003 году, а дэбютаваў у зборнай 8 ліпеня 2004 году. Ён стаў пераможцам Кубку Амэрыкі 2004 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фламэнга:

Інтэрнацыянале:

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бразылія:

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты з бразыльскай акторкай і мадэлькай Сюзанай Вагнэр, разам зь якой выхоўвае дваіх дзяцей.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Жуліё Сэзар Саарэс Эсьпіндоласховішча мультымэдыйных матэрыялаў