Жупраны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Жупраны
Касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла
Касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Былыя назвы: Зубраны
Вобласьць: Гарадзенская
Раёны: Ашмянскі
Сельсавет: Залескі
Насельніцтва: 745 чал.[1] (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1593
Паштовы індэкс: 231102
Геаграфічныя каардынаты: 54°28′18″ пн. ш. 26°05′12″ у. д. / 54.47167° пн. ш. 26.08667° у. д. / 54.47167; 26.08667Каардынаты: 54°28′18″ пн. ш. 26°05′12″ у. д. / 54.47167° пн. ш. 26.08667° у. д. / 54.47167; 26.08667
Жупраны на мапе Беларусі
Жупраны
Жупраны
Жупраны
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Жупра́ны — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Ашмянка. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 745 чал. (2010). Знаходзяцца за 10 км на паўночны ўсход ад Ашмянаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны; на аўтамабільнай дарозе Ашмяны — Смаргонь.

Жупраны — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), месца пахаваньня Францішка Багушэвіча.

Зьмест

[рэдагаваць] Назва

Першапачаткова вёска мела назву «Зубраны», ад суседняй старажытнай Зубранскай пушчы, якая была багатая на зуброў. Пазьней пад уплывам фанэтычных зьменаў тапонім ператварыўся ў «Жупраны»[2].

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра Жупраны як цэнтар воласьці, уладаньне вялікіх князёў датуюцца XV стагодзьдзем. У 1407 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў Жупраны ваяводу віленскаму Войцеху Манівіду. Праз шлюб з Соф’яй Манівід мясьціна перайшла да Радзівілаў, якія валодалі ёй да пачатку XIX ст. Апошнім зь дзевяці ўладальнікаў гэтага роду быў Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку». Каля 1550 году ў Жупранах заснавалі касьцёл, у кан. XVI ст. — кальвінскі збор. На мапе Тамаша Макоўскага (1613) паселішча значыцца як мястэчка. У канцы XVIII ст. тут было толькі 35 дамоў і тры вуліцы: Дворская, Сольская і Астравецкая.

Касьцёл, фота пач. XX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жупраны апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце. У 1811 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Чапскіх. У 1854 годзе пачалася будова мураванага Касьцёла сьвятых апосталаў Пятра і Паўла. У 18631864 гадох мясцовыя сяляне бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні. У 1880-я гады ў Жупранах дзейнічалі касьцёл і капліца, працавалі млын і тартак. У 1900 годзе тут быў пахаваны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Яго магіла знаходзіцца на цьвінтары за касьцёлам.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Жупраны апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У цэнтры мястэчка, пач. XX ст.

У 1939 годзе Жупраны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году зрабіліся цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. 22 сакавіка 1970 году ў вёсцы адкрыўся Музэй Францішка Багушэвіча, дзе захоўваюцца каля 300 экспанатаў, датычных жыцьця літаратурнага клясыка[2].

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Жупранах працуюць школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта.

[рэдагаваць] Эканоміка

Сьвінагадоўчая і малочнатаварная фэрмы, мэхдвор[1]

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Магіла Ф. Багушэвіча

У школе дзейнічае музэй Францішка Багушэвіча

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Марына Сьліж (25 лютага 2010) У Жупраны - да Багушэвіча. Рэгіянальная газета. Праверана 9 верасьня 2011 г.
  2. ^ a b Лукша, Г. А памяць жыве: 25 гадоў музею Ф. Багушэвіча ў Жупранах // Роднае слова. — Мн.: 1995. — № 3. — С. 70—71.
  3. ^ Валерый Шаблюк. Жупраны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 375.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Жупранысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах