Жывапіс і паэзія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лягатып
Заснавальніца руху «Жывапіс і паэзія» Эранві Томас, Турын, Італія, 2006 г.

«Жывапіс і паэзія» (па-італьянску: Immagine & poesia) — міжнародны мастацкі і літаратурны рух[1], які ўзьнік у 2007 годзе ў тэатры «Alfa» (Турын, Італія) пад патранажам Эранві Томас — дачкі вядомага паэта Дылана Томаса.

Сябрамі-заснавальнікамі руху сталі:

  • Эранві Томас, паэтка і пісьменьніца
  • Джанп’ера Актыс, мастак
  • Сыльвана Гацьці, мастак
  • Сандрына Пірас, паэтка
  • Лідыя К’ярэльлі, каардынатарка і ідэоляг руху.

Амэрыканскі паэт Лоўрэнс Фэрлінгэцьці і італьянскі мастак Уга Нэспала зьяўляюцца сябрамі Ганаровага Камітэту руху «Жывапіс і паэзія». Бэвэрлі Матэрн, паэт і прафэсар Паўночнага ўнівэрсытэту Мічыгану таксама зьяўляецца сябрам руху. Афіцыйныя мастацкія крытыкі руху — Мэры Горджы[2] і Энза Папа.

Зьмест

Маніфэст [рэдагаваць]

Маніфэст руху перакладзены на 28 моваў.[3] Ён складаецца з 10 пунктаў, чацьверты зь якіх дэкляруе плённае супрацоўніцтва і абмен досьведам для мастакоў і паэтаў з мэтай пацьвердзіць тэзіс пра тое, што літаратурны тэкст можа зьяўляцца крыніцай натхненьня для стварэньня выяўленчага мастацтва і наадварот. Вынікам такога супрацоўніцтва зьяўляецца новая і больш поўная форма мастацтва.[4]

Выставы [рэдагаваць]

З 2007 году ў межах руху былі арганізаваныя паэтычныя чытаньні і выставы, дзе была прадэманстраваная сувязь словаў і выяваў. Найбольш важнымі зь іх былі наступныя:

  • The Object, выставачная заля тэатра «Alfa», Турын, Італія, 2007 г.
  • I Colori delle Parole: Gianpiero Actis responds to Aeronwy Thomas, Цэнтар Дылана Томаса, Сўонсі, Ўэльс, Вялікабрытанія, 2007 г.
  • Streetlamp & Moon, Arte Città Amica, Турын, Італія, 2008 г.
  • The Door, Турынская мастацкая галерэя, Турын, Італія, 2009 г.
  • Omaggio alla poesia di Lawrence Ferlinghetti, Arte Città Amica, Тчрын, Італія, 2010 г.
  • Colors of shadow and other works, Кліфтанскі цэнтар мастацтваў, Кліфтан, Нью-Джэрзі, ЗША, 2011 г.
  • IMMAGINE&POESIA in Monte Carlo, permanent exhibition, Hôtel Olympia, Монтэ-Карлё, 2011[5]
  • 1861 - Il Risorgimento e omaggio a Lawrence Ferlinghetti nell'ambito di Esperienza Italia 150, Arte Città Amica, Torino, Тчрын, Італія, 2011 r.[6]
  • International Poetry Festival, Dylan Thomas Theatre, Swansea, Wales, Вялікабрытанія June 2011 r.
  • Rhythms...Winter to Fall and Other Works, Baffa Gallery, Сэйвіл, Нью-Ёрк, ЗША, 2011 г.[7]

Галерэя [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

Літаратура [рэдагаваць]

  • Aeronwy Thomas; Gianpiero Actis I Colori delle Parole: percorsi tra arte e poesia, Arti Grafiche Zuccarello, Sant’Agata Militello (ME), 2007
  • Immagine & Poesia, inserto «TO.7», «La Stampa», 9 novembre 2007, 51
  • L’Oggetto, tra poesia e astrattismo, «Il Corriere dell’Arte», 16 novembre 2007, 10
  • The Object, «Il Punto — City Life», novembre 2007, 33
  • Papa Enzo Ci credo perchè è assurdo, soluzioni artistiche per un tema impossibile, Il Corriere dell’Arte, 2007, 14
  • L’Oggetto misterioso di Aeronwy Thomas, «Torino Magazine», dicembre 2007, 75
  • Dylan Thomas Festival Exhibitions: The Colour of Saying, Dylan Thomas Centre Programme, Swansea, September — December 2007
  • Arte senza confini, Immagine & Poesia, inserto «TO.7», «La Stampa», 31 ottobre 2008, 93
  • Una notte di Stelle: omaggio a Aeronwy Thomas, inserto «TO.7», «La Stampa», 2 ottobre 2009, 50
  • Immagine & poesia: Una notte di stelle, nel lirico volo l’universo, «Il Circolo dei Lettori, programma ottobre 2009», 8
  • Chiarelli Lidia In contatto con Lawrence Ferlinghetti, «Arte Città Amica News», 2010, 1
  • Omaggio alla poesia di Lawrence Ferlinghetti, inserto «TO.7», «La Stampa», 3 settembre 2010, 23
  • The Seventh Quarry Issue 13, Winter 2011, Swansea Poetry Magazine, February 2011, 70

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]