Жыгімонт Казімер Ваза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыгімонт Казімер Ваза
Zygmunt Kazimierz Waza
Партрэт аўтарства Пэтэра Данкерса дэ Рый, 1644
Род дзейнасьці адзіны сын вялікага князя й караля Ўладзіслава Вазы
Дата нараджэньня 1 красавіка 1640
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 жніўня 1647 (7 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак арыстакрат
Бацька Уладзіслаў Ваза
Маці Цэцылія Рэната Габсбург

Жыгімонт Казімер Ваза (польск. Zygmunt Kazimierz Waza; 1 красавіка 1640 — 9 жніўня 1647) — адзіны сын вялікага князя й караля Ўладзіслава Вазы й ягонае першае жонкі Цэцэліі Рэнаты Габсбург.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Жыгімонт

Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1].

Фармант -монт- празь імёны Альгімонт, Монтгерд і Гердзімонт зьвязвае Жыгімонта зь імём Альгерд, якое таксама мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[2]), той жа фармант празь імя Скаламонт зьвязвае Жыгімонта з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[3]. Увогуле, гэты фармант даволі часта сустракаецца ў імёнах літоўскіх князёў і баяраў: Валімонт, Відзімонт, Гаўдымунда, Даўмонт, Мінімонт, Нарымонт, Скірмант, Судзімонт, Эйсмонт, Ямонт, Монтвід, Монтвіл, Монтгайла, Монтрым, Монтаўт ды іншыя[4].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Названы ў гонар дзеда Жыгімонта й дзядзькі Яна Казімера. Быў галоўным кандыдатам на абраньне каралём пасьля сьмерці бацькі. Як адзначаў францускі падарожнік Ле Лябур’е, быў жвавым, шчуплым і спраўным. Хутка навучаўся й у сем гадоў бегла размаўляў па-польску, нямецку, рабіў посьпехі ў лацінскай мове. Любіў польскі строй, абураўся калі да яго зьвярталіся па-нямецку, кажучы: «Я — паляк, таму й размаўляйце са мной па-польску»[5].

Улетку 1647 нечакана захварэў: як сьцьвярджалі адны — атруціўся садавінай, паводле ж іншых — заразіўся дызэнтэрыяй ад паморскіх ваяводзічаў Дэнгафаў. Пасьля дзён хваробы й крываўкі памёр. Ягоная сьмерць моцна паўплывала на караля Ўладзіслава, які нават адмовіўся ехаць на пахаваньне ў Кракаў.

Горад Казімер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гонар яго быў названы заснаваны ў 1643 горад Казімер у Бабруйскім старостве. Горад праіснаваў толькі 12 гадоў і быў зьнішчаны ў 1655 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Czapliński W. Na dworze Władysława IV. — Warszawa, 1959,
  • Fabiani B. Życie codzienne na Zamku Królewskim w epoce Wazów. — Warszawa: Wydawnictwo «Volumen», 1996.