Жыгімонт Караль Радзівіл
| Жыгімонт Караль Радзівіл | |
Герб «Трубы» |
|
| Крайчы вялікі літоўскі | |
| 1633 — 1638 | |
| Падчашы вялікі літоўскі | |
| 1638 — 1642 | |
| Ваявода наваградзкі | |
| 1642 — 5 лістапада 1642 | |
| Папярэднік: | Аляксандар Слушка |
| Наступнік: | Тамаш Сапега |
| Ардынат на Нясьвіжы | |
| 1636 — 1642 | |
| Папярэднік: | Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл |
| Наступнік: | Аляксандар Людвік Радзівіл |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 4 сьнежня 1591 Нясьвіж, ВКЛ |
| Памёр: | 5 лістапада 1642 Асызі, Італія |
| Род: | Радзівілы |
| Бацькі: | Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» Эльжбэта Яўхімія зь Вішнявецкіх |
Жыгімо́нт Ка́раль Радзіві́л гербу «Трубы» (4 сьнежня 1591, Нясьвіж — 5 лістапада 1642, Італія) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, мэцэнат.
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
З роду Радзівілаў. Сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі». Брат Альбрэхта Ўладзіслава, Аляксандра Людвіка, Кацярыны, Крысьціны, Крыштапа Мікалая, Мікалая, Эльжбэты, Яна Юрыя.
Вучыўся ў Нясьвіскім езуіцкім калегіюме, унівэрсытэце Балёньні. У 1612 годзе ўступіў у рыцарскі Мальтыйскі ордэн і ваяваў з туркамі ў Міжземнамор’і. У 1614 року ўзначаліў заснаваную для яго бацькам Сталовіцкую камандорыю ордэну ў складзе маёнткаў Сталовічы і Пацейкі ў Наваградзкім ваяводзтве.
Удзельнічаў у бітве з туркамі пад Хоцінам 1621 року. У час Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў з 1622 у арміі Габзбургаў ваяваў супраць пратэстанцкіх нямецкіх князёў, з 1623 камандуючы лісоўчыкаў у імпэрскім войску. У 1625 року ўзначаліў таксама Познанскую камандорыю Мальтыйскага ордэну.
На вайну Рэчы Паспалітай са Швэцыяй 1600—1629 гадоў у 1628 выставіў уласны полк. Удзельнічаў у баёх пад Смаленскам у час вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 рокаў.
Крайчы каронны з 1617 року, крайчы вялікалітоўскі ў 1633—1638, ардынат нясьвіскі ў 1636—1642, падчашы ў 1638—1642, ваявода наваградзкі ў 1642. Пасол на соймы у 1625, 1626, 1632, 1633, 1635, 1637, 1639 роках.
Збудаваў у Сталовічах касьцёл Яна Хрысьціцеля з мураваным «ларэтанскім домікам» Панны Марыі, у іншых сваіх уладаньнях — 4 уніяцкія царквы, касьцёл у Дзераўной, шпіталі ў Сталовічах і Крошыне. У канцы жыцьця падтрымліваў каралеўскі плян арганізацыі ў Рэчы Паспалітай асобнага прыярату Мальтыйскага ордэну, які меўся ўзначаліць.
Памёр 5 лістапада 1642 у Асызі (Італія).
Меў Дзераўную, Хатаву, Крошын, Калдычэва і Бярозавец у Наваградзкім ваяводзтве, Шыдловец у Польшчы.
[рэдагаваць] Літаратура
- Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: Беларусь, 2007.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Нарадзіліся 4 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1591 годзе
- Асобы па альфабэце
- Памерлі 5 лістапада
- Памерлі ў 1642 годзе
- Ваяводы наваградзкія (ВКЛ)
- Ардынаты на Нясьвіжы
- Радзівілы
- Нарадзіліся ў Нясьвіжы
- Памерлі ў Італіі
- Крайчыя вялікія каронныя
- Крайчыя вялікія літоўскія
- Падчашыі вялікія літоўскія
- Сьвецкія сэнатары Рэчы Паспалітай
- Князі Сьвятой Рымскай імпэрыі (Рэч Паспалітая)
- Мальтыйскія рыцары