Жыдча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыдча
трансьліт. Žydča
Першыя згадкі: 1525
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Хойнаўскі
Насельніцтва: 574 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°57′17.3″ пн. ш. 25°56′56.4″ у. д. / 51.954806° пн. ш. 25.949° у. д. / 51.954806; 25.949Каардынаты: 51°57′17.3″ пн. ш. 25°56′56.4″ у. д. / 51.954806° пн. ш. 25.949° у. д. / 51.954806; 25.949
Жыдча на мапе Беларусі ±
Жыдча
Жыдча
Жыдча
Жыдча
Жыдча
Жыдча

Жы́дча[1] (па-расейску: Жидче) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню вёска згадваецца ў 1525 годзе, калі пінскі златнік Цімафей Дзьмітрыевіч атрымаў пацьверджаны каралевай Бонай прывілей на ўласнасьць у Жыдчы, якую ён атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраслававіча. Пазьней вёска знаходзілася ў каралеўскім уладаньні.

У 1664 годзе ў вёсцы будуецца царква сьвятога Міхаіла, фундатарам выступіла сям’я Кужанецкіх, якія зьяўляліся гаспадарамі Жыдчы да 1878 году.

У XIX стагодзьдзі ў вёсцы была пабудаваная драўляная царква сьвятой Параскевы Пятніцы. Царква была страчаная пасьля 1910 году.

Вёска Жыдча зьяўляецца радзімай шляхецкага роду Жыдзецкіх.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 574 чалавекі
  • 1999 год — 656 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 239

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]