Жылінскі край
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Жылінскі край Zilinsky kraj |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | |
| Статус | Край |
| Адміністрацыйны цэнтар | Жыліна |
| Улучае | 11 раёнаў |
| Насельніцтва (2009) | 697 502 |
| Шчыльнасьць | 102 чал./км² |
| Плошча | 6 808,4 км² |
| Жылінскі край на мапе Славаччыны | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
Жылінскі край (па-славацку: Žilinský kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Жыліна. Плошча края складае 6753 км², насельніцтва 697 502 (2009). Разьмешчаны на паўночным захадзе Славаччыны і складаецца з 11 раёнаў:
[рэдагаваць] Геаграфія
Жылінскі край па ўсёй тэрыторыі пакрыты гарамі, што адносяцца да Заходніх Карпатаў: Яварнікі, Малая й Вялікая Фатра на захадзе, Ораўска Магура, Нізкія й Заходнія Татры на ўсходзе рэгіёну. Увесь край знаходзіцца на тэрыторыі басэйну ракі Ваг зь яе прытокамі: левыя — Тур’ец і Райчанка; правыя — Бэла, Орава й Кісуца. На тэрыторыі краю разьмясьціліся нацыянальныя паркі «Малая Фатра», «Вялікая Фатра», «Нізкія Татры», а таксама запаведнікі «Стражаўскэ врхі», «Кісуцэ» й «Горна Орава».
Жылінскі край мяжуе на ўсходзе з Прэшаўскім, на поўдні з Банскабыстрыцкім, на паўднёвым захадзе з Трэнчынскім краямі, на поўначы з Польшчай і Чэхіяй.
[рэдагаваць] Сьпіс раёнаў
- Раён Бітча
- Раён Чадца
- Раён Долны Кубін
- Раён Кісуцкэ Новэ Места
- Раён Ліптаўскі Мікулаш
- Раён Марцін
- Раён Наместава
- Раён Ружамбэрак
- Раён Турч'янскэ Цепліцэ
- Раён Твэрдошын
- Раён Жыліна
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Žilinský samosprávny kraj(славацк.)
| Жылінскі край | ||
|---|---|---|
| Краі Славаччыны | ||
|---|---|---|
|
|
||
| Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |