Жыровіцкі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Манастыр
Жыровіцкі манастыр
В. Жыровічы - Ансамбаль Сьвята-Усьпенскага манастыра PICT3028.jpg
Краіна Беларусь
Вёска Жыровічы
Каардынаты 53°0′51.69″ пн. ш. 25°20′39.97″ у. д. / 53.0143583° пн. ш. 25.3444361° у. д. / 53.0143583; 25.3444361Каардынаты: 53°0′51.69″ пн. ш. 25°20′39.97″ у. д. / 53.0143583° пн. ш. 25.3444361° у. д. / 53.0143583; 25.3444361
Канфэсія праваслаўе
Тып стаўрапігіяльны
Дата заснаваньня XVI стагодзьдзе
Рэліквіі і сьвятыні Жыровіцкі абраз Маці Божай
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Жыровіцкі манастыр на мапе Беларусі
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Жыровіцкі манастыр
Commons-logo.svg Жыровіцкі манастыр на Вікісховішчы

Жыро́віцкі Сьвя́та-Ўсьпе́нскі манасты́р — праваслаўны мужчынскі стаўрапігіяльны манастыр у вёсцы Жыровічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці, які належыць Беларускаму экзархату Расейскай праваслаўнай царквы.

Галоўная сьвятыня манастыру — цудатворны абраз Маці Божай. Ягонае сьвята адзначаецца ў дзень зьяўленьня абразу — 7/20 траўня. Да XIX стагодзьдзя ў манастыры захоўваўся рукапісны помнік XV стагодзьдзя — Жыровіцкае Эвангельле.

У комплекс манастыра ўваходзяць Богаяўленская, Крыжаўзьвіжанская цэрквы і Ўсьпенскі сабор са званіцай, царква абразу Божай Маці Жыровіцкай, зімовы храм у імя сьв. Мікалая Цудатворца, царква вялікамучаніка Георгія Пераможцы, будынак сэмінарыі, жылы комплекс, сталоўка, гаспадарчыя пабудовы, агарод.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манастыр быў заснаваны ў канцы XV ст. як праваслаўны. Закладзены ён быў на месцы, дзе, паводле паданьня, у 1470 цудоўным чынам зьявіўся абраз Маці Божай, названы Жыровіцкім.

У 1613 манастыр перайшоў у рукі базыльянаў (манахі грэка-каталіцкай Царквы), першым ігуменам кляштара ў часы Уніі быў Язафат Кунцэвіч. Намаганьнямі базыльянаў за часы Уніі быў узьведзены вялікі манастырскі комплекс з мураваных храмаў барочнай архітэктуры. У XVII—XVIII стагодзьдзях кляштар быў духоўным і адміністрацыйным цэнтрам літоўскіх уніятаў. У 1730 у прысутнасьці дзясяткаў тысяч католікаў бізантыйскага і лацінскага абраду, а таксама іншых вернікаў цудатворная ікона Маці Божай з Жыровіцкага кляштару была ўрачыста каранаваная залатымі папскімі каронамі, а Маці Божая Жыровіцкая абвешчана апякункай і заступніцай беларускага народу.

У 1810—1828 манастыр быў рэзыдэнцыяй Берасьцейскай уніяцкай япархіі, у 1828—1839 — Літоўскай уніяцкай япархіі. У 1828 пры манастыры была адчыненая Літоўская духоўная сэмінарыя, пераўтвораная ў 1845 у духоўную вучэльню.

У 1839 Ёсіф Сямашка, карыстаючыся падтрымкай царскай улады і заступніцтвам самаго імпэратара Мікалая I, перавёў частку манахаў Жыровіцкага манастыра ў праваслаўе, а ўпартых адправіў на выпраўленьне ў адмыслова прызначаныя для гэтых мэтаў манастыры, у тым ліку па-за межамі Беларусі.

Дзякуючы таму, што да верасьня 1939 року Жыровічы не ўваходзілі ў склад СССР, манастыр ніколі не закрываўся. У міжваенны час манастырскі храм-Кальварыя (царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа) знахозіўся ў карыстаньні рыма-каталікоў. У 1934 польскія ўлады разьмясьцілі ў частцы манастыру сельскагаспадарчую школу.

У 1945 у Жыровіцкім манастыры былі адкрытыя пастарскія курсы, ператвораныя ў 1947 року ў Менскую духоўную сэмінарыю. За Хрушчовым у 1963 яна была зачыненая.

У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х гадоў пачалося адраджэньне манастыра. У 1989, пасьля 26-гадовага перапынку, аднавіла працу Менская духоўная сэмінарыя.

У цяперашні час у манастыр ладзіцца мноства экскурсій.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  411Г000537

Commons-logo.svg  Жыровіцкі манастырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў