Жыцьцё беларуса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыцьцë беларуса
Тып газэта
Галоўны рэдактар Язэп Туркевіч, Уладзімер Варава
Рэдактар Язэп Туркевіч і Уладзімер Варава
Заснаваная 19 жніўня 1925
Закрытая 12 лістапада 1925
Палітыка Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Віленская вул. п. 6(Wilenska 12, m. 6).
Жыцьцë беларуса ў Вікісховішчы

«Жыцьцё беларуса» — заходнебеларуская грамадзка-палітычная газэта, якая выходзіла ў Вільні з 19 жніўня да 12 лістапада 1925 году пад рэдакцыяй спачатку Язэпа Туркевіча, а пасьля (з № 8 за 3 кастрычніка 1925 году) Уладзімера Варавы. Першая газэта, якая выдавалася ад імя Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Бараніла правы беларусаў, у тым ліку права на выкарыстаньне роднай мовы. Інфармавала пра страйк у Крынках, змаганьне з камуністычнай ідэалёгіяй на Беласточчыне, беларускі грамадзка-культурны рух у Летуве й у Латвіі. Сярод зьмяшчаных на старонках газэты матэрыялаў — прамовы з трыбуны польскага Сойму беларускіх дэпутатаў Адама Станкевіча і Фабіяна Ярэміча, нарыс Антона Луцкевіча пра гісторыю нацыянальнага беларускага мастацтва, літаратурныя творы Янкі Купалы, Цішкі Гартнага, Уладзімера Сыча і Маладога. Усяго было выдадзена 20 нумароў, зь якіх 5 былі сканфіскаваныя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]