Жэнэва
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Жэнэ́ва (па-француску: Genève, па-нямецку: Genf
праслухаць?, па-італьянску: Ginevra) — другі па велічыні і колькасьці насельніцтва горад Швайцарыі. Траціну насельніцтва складаюць грамадзяне іншых краін. Горад разьмешчаны на паўднёва-заходнім беразе Жэнэўскага возера, паміж гарамі Юра і Альпамі. Жэнэва зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага кантона.
Жэнэва разьдзелена на дзьве часткі ракой Рона. Стары горад — гістарычны цэнтр Жэнэвы — знаходзіцца на левым беразе. У гэтай частцы знаходзяцца галоўныя помнікі архітэктуры: сабор Сьвятога Пятра (Жэнэва), плошча Бург дэ Фур, Жэнэўскі ўнівэрсытэт, Манумэнт Рэфармацыі.
Сусьветна вядомая вялікай колькасьцю прыватных банкаў, Жэнэва таксама вядома як эўрапейская штаб-кватэра ААН, як месца дзе нарадзіўся рух кальвінізму і быў утвораны Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа. Усе міжнародныя арганізацыі, якія маюць штаб-кватэры ў Жэневе, разьмешчаны ў новым горадзе, на правым беразе Роны. Тут таксама знаходзяцца штаб-кватэры Міжнароднай арганізацыі працы, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя многіх іншых. Тут знаходзіцца палац, дзе разьмяшчалася штаб-кватэра Лігі Нацый — папярэдніцы ААН.
Жэнэва акружаная францускай тэрыторыяй, са Швайцарыяй яе злучае толькі возера і вузкая палоска сушы. Уплыў Францыі бачны паўсюль: у выглядзе мансардных дахаў, жалезных балконаў, надпісах на францускай мове.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Жэнэва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (фр.)

