Жэшаў
| Жэшаў | |||||
| Rzeszów | |||||
Жэшаў, стары горад |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XI ст. | ||||
| Горад з: | 1354 | ||||
| Прэзыдэнт гораду: | Тадэўш Фэрэнц | ||||
| Плошча: | 116,36 км² | ||||
| Вышыня: | 197—384 м м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
177 862 1528,5 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +(48) 17 | ||||
| Паштовы індэкс: | з 35-001 да 35-959 | ||||
| Аўтамабільны код: | RZ | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 50°02′01″ пн. ш. 22°00′17″ у. д. / 50.03361° пн. ш. 22.00472° у. д.Каардынаты: 50°02′01″ пн. ш. 22°00′17″ у. д. / 50.03361° пн. ш. 22.00472° у. д. | ||||
|
Жэшаў на мапе Польшчы
Жэшаў
|
|||||
| www.rzeszow.pl | |||||
Жэ́шаў (па-польску: Rzeszów) — горад у паўднёва-усходняй Польшчы, зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Падкарапацкага ваяводзтва і Жэшаўскай дыяцэзіі. Жэшаў утварае гарадзкую акругу, а таксама зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Жэшаўскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае 177 862 чалавекі[1].
Горад зьяўляецца адміністрацыйным, прамысловым, гандлёвым, адукацыйным і культурным цэнтрам паўднёва-ўсходнай Польшчы. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, а таксама Падкарпацкі навукова-тэхналягічны парк, дзейнасьць якога скіраваная на разьвіцьцё высокатэхналягічнай прамысловасьці. У Жэшаве знаходзяцца буйныя дзяржаўныя навучальныя ўстановы: Жэшаўскі ўнівэрсытэт і Жэшаўскі політэхнічны інстытут імя Ігнацыя Лукасевіча. Акрамя гэтага дзейнічаюць прыватныя навучальныя ўстановы, буйнейшай зь якіх зьяўляецца Вышэйшая школа Інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня. У Жэшаве знаходзяцца тры консульскія ўстановы (нямецкая, славацкая і ўкраінская).
Праз горад праходзяць чыгуначныя лініі Дрэздэн — Кіеў, Беласток — Кошыцэ. Прыкладна ў 100 км ад Жэшава праходзяць дзяржаўныя межы з Украінай і Славаччынай.
[рэдагаваць] Гарады-сябры
Аўстрыя, Клягенфурт
ЗША, Бафала
Нямеччына, Білефэльд
Славаччына, Кошыцэ
Украіна, Львоў
Вугоршчына, Ньірэдзьхаза
Украіна, Івана-Франкоўск
Украіна, Луцак
Грэцыя, Ламія
Румынія, Сату Марэ
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Жэшаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Сталіцы польскіх ваяводзтваў | |
|---|---|
| Цэнтры ваяводзтваў: | |