Жэшаўскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Жэшаўскі замак
Краіна
Месцазнаходжаньне Жэшаў
Аўтар праекту Тыльман ван Гамэрэн
Дата заснаваньня 1600
Статус нерухомая славутасьць[d] і гмінны рэестар помнікаў[d]
Жэшаўскі замак на Вікісховішчы

Жэшаўскі замак (па-польску: Zamek w Rzeszowie) — замак у польскім горадзе Жэшаве, адна з галоўных яго славутасьцяў, які быў пабудаваны ў 19021906 гадох на месцы старажытнага замку Любамірскіх.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ужо ў XVI стагодзьдзі на месцы сучаснага замку існавала абарончае збудаваньне, а напрыканцы XVI стагодзьдзя ўяўляла сабою ўмацаваную сядзібу Мікалая Спытэк Лігежа. З 1637 замак пераходзіць да сям’і Любамірскіх.

Асноўнае будаўніцтва замку ажыцьцяўлялася пад кіраўніцтвам Тыльмана ван Гамэрэна і Карла Генрыха Відэмана. У 1820 комплекс быў перабудаваны аўстрыйскімі ўладамі і адаптаваны для судовых мэтаў. Напачатку XX стагодзьдзя стары замак быў разбураны, бо яго канструкцыі былі ў нядбайным стане. Пасяродку замкавых сьценаў знаходзіцца Летні палац Любамірскіх.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Czapczyńska D. i Janczykowski J., Zamek w Rzeszowie w: Dzieje Rzeszowa, Tom I, Rzeszów 1994  (пол.)
  • Malczewski J. Zamek w Rzeszowie, jego otoczenie i właściciele, Wyd. Libri Ressovienses, Rzeszów 1995  (пол.)