Заалёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конрад Геснэр (1516–1565). Ягоная «Historiae animalium» лічыцца пачаткам сучаснай заалёгіі

Заалёгія


Галіны заалёгіі

Аалёгія · Акаралёгія
Антразаалёгія · Антрапалёгія
Апіялёгія · Арахналёгія
Арніталёгія · Артрападалёгія
Гельмінталёгія · Герпэталёгія
Іхтыялёгія · Канхалёгія
Карцыналёгія · Кеталёгія
Малякалёгія · Мірмекалёгія
Нэматалёгія · Нэўраэталёгія
Палеазаалёгія · Плянкталёгія
Протазаалёгія · Прыматалёгія
Тэрыялёгія · Хіраптэралёгія
Энтамалёгія · Эталёгія

Знакамітыя заолягі

Чарлз Дарвін · Ўільям Кірбі
Жорж Кюўе · Карл Лінэй
Конрад Лёрэнц · Томас Сэй
Альфрэд Расэл Ўолес
Жан Анры Фабр
болей…

Мінуўшчына

Заалёгія (паводле стар.-грэц. ζῷον — жывёла і стар.-грэц. λόγος — вучэньне) — галіна біялёгіі, якая вывучае і дасьледуе прадстаўнікоў царства жывёл

Характэрныя асаблівасьці жывёльных арганізмаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Эўкарыятычныя арганізмы.
  2. Наяўнасьць актын-міазінавага комплексу ў вузах (у адрозьненьне ад расьлін і грыбоў).
  3. Харчаваньне, як правіла, зьвязана з паглынаньнем частіц харчовага субстрату арганізмам (у адрозьненьне ад грыбоў).
  4. Адсутнічаюць пластыды (у адрозьненьне ад расьлін).
  5. Здольны (як правіла) да актыўнага руху.
  6. Назапашваюць глікаген.
  7. У вузную абалонку ўваходзіць хітын.

Заалёгія мае шэраг галін, сьмежных зь іншымі навукамі.

Заалёгія вывучае фізыялёгію, анатомію, эмбрыялёгію, экалёгію, філагэнію жывёл.

Паводле вывучаемай групе арганізмаў заалёгія падзяляецца на заалёгію беспазваночных і заалёгію пазваночных.

Гэтыя разьдзелы таксама драбняцца.

Заалёгія беспазваночных[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заалёгія беспазваночных вывучае жывёльныя арганізмы, якія не адносяцца да тыпу хордавыя (Chordata). Найбольш вядомымі яе адгалінаваньнямі (па вывучаемым таксонам) зьяўляецца пратысталёгія (навука аб найпрасьцейшых ці аднавузавых арганізмах), малякалёгія — навука аб малюсках, арахналёгія — навука аб павукападобныя, энтамалёгія — навука аб насякомых, акаралёгія — навука аб кляшчах. Гэльмінталёгія — навука аб паразытычных чарвях — часткова адносіцца і да заалёгіі беспазваночных і да мэдыцыны.

Заалёгія пазваночных[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заалёгія пазваночных вывучае жывёльныя аргнанізмы, якія адносяцца да тыпу хордавыя. важныя адгалінаваньні заалёгіі пазваночных па вывучаемым таксонам: іхтыялёгія (навука аб касьцістых рыбах), герпэталёгія (навука аб лускаватых паўзунах), арніталёгія (навука аб птушках), тэрыялёгія (навука аб наземных сысунах)

Асноўнай прычынай даўняга падзяленьня заалёгіі на заалёгію пазваночных і беспазваночных, як відаць, зьяўляецца вялікая гаспадарчая значнасьць і буйныя памеры большасьці хордавых, а таксама падабенства агульнага пляну будовы вышэйшых хордавых з анатамічнай будовай чалавека.

Sarcomastigophora[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя прасьцейшыя арганізмы (шэраг прадстаўнікоў тыпу Sarcomastigophora), па спосабу харчаваньня і набору субвузавых структур займаюць прамежкавае становішча паміж жывёламі і расьлінамі, і таму могуць разглядацца і як аб'екты заалёгіі, і як аб'екты батанікі.

Заалягічныя таварыствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]