Забайкальскі край
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Забайкальскі край Забайкальский край |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | Край |
| Уваходзіць у | Сыбірскую фэдэральную акругу |
| Адміністрацыйны цэнтар | Чыта |
| Найбольшы горад | Чыта |
| Іншыя буйныя гарады | Чыта, Краснакаменск, Борзя. |
| Дата ўтварэньня | 1 сакавіка 2008 |
| губэрнатар | Равіль Геніятулін |
| Насельніцтва (2010) |
1 106 611 (12-е месца) |
| Шчыльнасьць | 2,56 чал/км² чал./км² |
| Нацыянальны склад | расейцы- 89.9%, бураты- 6,8%, украінцы- 0.6%, татары- 0.5%, беларусы- 0.2%, эвэнкі- 0.1%. |
| Канфэсійны склад | Праваслаўныя |
| Плошча | 431 892 км² (12-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшая кропка |
— м |
| Месцазнаходжаньне Забайкальскага краю | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +10 |
| Код аўтам. нумароў | 75, 80 |
| Афіцыйны сайт | |
Забайкальскі край (рас. — Забайкальский край) — суб'ект Расейскае Фэдэрацыі, разьмешчаны ва ўсходнім Забайкальлі. Уваходзіць у склад Сыбірскае фэдэральнай акругі.
Тэрыторыя — 431.892 км ², што складае 2,53% ад плошчы Расеі. Па гэтым паказчыку край займае 12-е месца ў краіне.
Колькасьць насельніцтва — 1106600 чалавек (2010 год).
Утвораны 1 сакавіка 2008 года ў выніку аб'яднаньня Чыцінскае вобласьці і Агінскае Бурацкай аўтаномнай акругі.
Мяжуе з Амурскай і Іркуцкай абласьцямі, рэспублікамі Буратыя і Якутыяй, мае зьнешнюю мяжу зь Кітаем і Манголіяй.
Адміністрацыйны цэнтар — горад Чыта.
Зьмест |
Гісторыя ўтварэньня [рэдагаваць]
Першапачаткова тэрыторыя краю падзялялася на Чыцінскую вобласьць і Агінскую Бурацкую аўтаномную акругу.
Папярэдняя праца па аб'яднаньні абодвух рэґіёнаў пачалася рэґіянальнымі ўладамі ўжо ў 2006 годзе. Губэрнатар Чыцінскае вобласьці Равіль Геніятулін, старшыня адміністрацыі Агінскае Бурацкае АА Баір Жамсуеў і старшыні рэґіянальных парлямэнтаў зьвярнуліся зь лістом да Ўладзімера Пуціна, які падтрымаў ініцыятыву аб'яднаньня тэрытарыяльных адзінак[1].
Рэфэрэндум з пытаньнем аб аб'яднаньні адбыўся 11 сакавіка 2007 году. Пытаньне паўставала такім чынам:
«Ці згодныя вы, каб Чыцінская вобласьць і Агінская Бурацкая аўтаномная акруга аб'ядналіся ў новы суб'ект Расейскае Фэдэрацыі — Забайкальскі край, у складзе якога Агінская Бурацкая аўтаномная акруга зьяўляцьмецца адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкай з асаблівым статусам, вызначаемым статутам краю ў адпаведнасьці з заканадаўствам Расейскае Фэдэрацыі?»
У Чыцінскай вобласьці за аб'яднаньне выказалася 90,29% насельніцтва, У Агінска-Бурацкай АА за аб'яднаньне выказалася 94% насельніцтва. У рэфэрэндуме прынялі ўдзел адпаведна 72,82% і 82,95 насельніцтва тэрытарыяльных адзінак[2], [3].
23 ліпеня 2007 году прэзыдэнт Расейскае Фэдэрацыі Уладзімер Пуцін падпісаў фэдэральны канстытуцыйны закон «Аб утварэньні ў складзе Расейскае Фэдэрацыі новага суб'екта Расейскае Фэдэрацыі ў выніку аб'яднаньня Чыцінскае вобласьці й Агінскай Бурацкай аўтаномнай акругі». Да гэтага 5 ліпеня закон быў усхвалены Дзяржаўнай Думай Расейскай Фэдэрацыі, 11 ліпеня — Радай Фэдэрацыі Расейскай Федэрацыі.
Адміністратыўнае дзяленьне [рэдагаваць]
У нашыя часы Забайкальскі край улучае ў сябе 31 раён і 4 мескіх акругі. Агінская Бурацкая аўтаномная акруга цалкам ліквідаваная як тэрытарыяльная адзінка і зараз ўяўляе 3 раёны ў складзе асаблівае тэрытарыяльнае адзінкі Забайкальскага краю — Агінскае Бурацкай акругі (рас. Агинский Бурятский округ, бур. Агын Буряадай тойрог).
| Нумар раёна на мапе | Назва | Назва ў арыґінале |
|---|---|---|
| 1 | Агінскі раён | Агинский район |
| 2 | Акшынскі раён | Акшинский район |
| 3 | Аляксандрава-Заводзкі раён | Александрово-Заводский район |
| 4 | Балейскі раён | Балейский район |
| 5 | Борзінскі раён | Борзинский район |
| 6 | Газімура-Заводзкі раён | Газимуро-Заводский район |
| 7 | Дульдургінскі раён | Дульдургинский район |
| 8 | Забайкальскі раён | Забайкальский район |
| 9 | Каларскі раён | Каларский район |
| 10 | Калганскі раён | Калганский район |
| 11 | Карымскі раён | Карымский район |
| 12 | Краснакаменскі раён | Краснокаменский айон |
| 13 | Красначыкойскі раён | Красночикойский район |
| 14 | Кырынскі раён | Кыринский район |
| 15 | Магайтуйскі раён | Могойтуйский район |
| 16 | Магочынскі раён | Могочинский район |
| 17 | Нерчынскі раён | Нерчинский район |
| 18 | Нерчынска-Заводзкі раён | Нерчинско-Заводский район |
| 19 | Алавянінскі раён | Оловяннинский район |
| 20 | Анонскі раён | Ононский район |
| 21 | Пятроўск-Забайкальскі раён | Петровск-Забайкальский район |
| 22 | Прыаргунскі раён | Приаргунский район |
| 23 | Срэценскі раён | Сретенский район |
| 24 | Тунгіра-Алёкмінскі раён | Тунгиро-Олёкминский район |
| 25 | Тунгакочанскі раён | Тунгокоченский район |
| 26 | Улётаўскі раён | Улётовский район |
| 27 | Хілоцкі раён | Хилокский район |
| 28 | Чарнышэўскі раён | Чернышевский район |
| 29 | Чыцінскі раён | Читинский район |
| 30 | Шэлапугінскі раён | Шелопугинский район |
| 31 | Шілкінскі раён | Шилкинский район |
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
|
|||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |