Заблудаў
| Заблудаў | |||||
| Zabłudów | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XVI ст. | ||||
| Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
| Павет: | Беластоцкі | ||||
| Мэр: | Яцэк Люлевіч | ||||
| Плошча: | 14,3 км² | ||||
| Насельніцтва: | 2452 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +(48) 85 | ||||
| Паштовы індэкс: | 16-060 | ||||
| Аўтамабільны код: | BIA | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°01′ пн. ш. 23°20′ у. д. / 53.017° пн. ш. 23.333° у. д.Каардынаты: 53°01′ пн. ш. 23°20′ у. д. / 53.017° пн. ш. 23.333° у. д. | ||||
|
Заблудаў на мапе Польшчы
Заблудаў
|
|||||
| http://www.zabludow.pl/ | |||||
Заблудаў (па-польску: Zabłudów) — места ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Сядзіба меска-сельскай гміны Заблудаў. Насельніцтва 2452 чал. (2008).
Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Беластоку.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Паселішча ўзьнікла ў час калянізацыі Блудаўскай пушчы.[1] З 1513 году Заблудаў уваходзіў у Падляскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1553 годзе ў месьце ўжо існаваў касьцёл, праводзіліся кірмашы; знаходзіўся ў валоданьні Хадкевічаў. У 1563 годзе Рыгор Хадкевіч заснаваў тут Усьпенскую царкву. У 1568—1570 гадох у месьце дзейнічала Заблудаўская друкарня, заснаваная І. Фёдаравым і П. Мсьціслаўцам. У XVI ст. тут пачалі сяліцца габрэі і шаляндзкія эмігранты (шкоты).
Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) апынуўся ў складзе Каралеўства Польскага. З 1598 году і да пач. XIX ст. — у валоданьні біржанска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў, пры якіх ператварыўся ў значны асяродак Рэфармацыі. 7 красавіка 1654 году атрымаў герб «у блакітным полі срэбны алень, паміж рагамі якога срэбны герб „Касьцеша“, на алені залатая гунька з чорным аднагаловым арлом»[2]. У 1659 годзе ўпершыню згадваецца Заблудаўскі Ўсьпенскі манастыр. У 2-й пал. XVII ст. пры манастыры дзейнічалі школа, бібліятэка і шпіталь. У 1695—1744 гадох места знаходзілася ў складзе Нойбурскіх маёнткаў. Зь сяр. XVIII ст. Заблудаўскі манастыр пачаў занепадаць (скасаваны ў 1824 годзе).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 году — у складзе Расейскай Імпэрыі; мястэчка Беластоцкага павету Гарадзенскай губэрні.[3]
З 1921 году — у складзе Польскай Рэспублікі.
Зь лістападу 1939 году — у складзе БССР. У 1940—1941 і 1944 гадох — цэнтар Заблудаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР.
У 1941—1944 гадох знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Заблудаў Польскай Народнай Рэспубліцы.
У 1965 годзе ў мястэчку адбыўся Заблудаўскі цуд.
[рэдагаваць] Насельніцтва
З XVI ст. у Заблудаве пачалі сяліцца жыды, якія напрыканцы XIX ст. складалі 60% жыхароў мястэчка. Гэтую супольнасьць ліквідавалі нацысты ў час нямецкай акупацыі (каля 1,4 тысячаў чалаве вывезьлі да лягэру сьмерці ў Трэблінцы ў 1942 годзе). Увогуле, у час вайны мястэчка зьнішчылі на 50%; прыкладам, 24 чэрвеня 1941 году спалілі найбольш каштоўны здабытак Заблудава — вялікую драўляную сынагогу 1646 году.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Капліца могілкавая Сьв. Марыі Магдалены (2-я пал. XVIII ст.)
- Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла (1805—1840)
- Могілкі габрэйскія
- Могілкі старыя каталіцкія. Капліца Сьв. Роха (1850)
- Парк (2-я пал. XIX ст.)
- Царква Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы (1847—1855)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Сынагога (XVII ст.)
- Сядзіба (2-я пал. XIX ст.)
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Валерый Грынявецкі. Заблудаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 637
- ^ Заблудаў // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ Заблудово // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Заблудаў // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Zabłudów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 190
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Заблудаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Беластоцкі павет | ||
|---|---|---|
| Гарады | ||
| Сельска-гарадзкія гміны | ||
| Сельскія гміны | ||
| Беластоцкая вобласьць БССР (1939—1944) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Аўгустоўскі • Беластоцкі • Бельскі • Бранскі • Ваўкавыскі • Гарадзенскі • Граеўскі • Дамброўскі • Заблудаўскі • Замбраўскі • Кольнаўскі • Крынкаўскі • Лапскі • Ломжынскі • Монькаўскі / Кнышынскі • Парэцкі • Саколкаўскі • Сапоцкінскі • Скідальскі • Сьвіслацкі • Сьнядоўскі • Цеханавецкі • Чыжаўскі • Ядвабнаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Гарадзеншчыны | |
|---|---|
| — ¹ У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права; — ² Вылучаным пазначаюцца месты | |