Завайць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Завайць
Першыя згадкі: 1553
Вобласьць: Гомельская
Раён: Нараўлянскі
Сельсавет: Нараўлянскі
Тэлефонны код: +375 2355
Паштовы індэкс: 247815
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°48′0.9″ пн. ш. 29°22′57.3″ у. д. / 51.80025° пн. ш. 29.382583° у. д. / 51.80025; 29.382583Каардынаты: 51°48′0.9″ пн. ш. 29°22′57.3″ у. д. / 51.80025° пн. ш. 29.382583° у. д. / 51.80025; 29.382583
Завайць на мапе Беларусі
Завайць
Завайць
Завайць

За́вайць[1]вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Сажалка, за 13 км на захад ад Нароўлі. Завайць уваходзіць у склад Нараўлянскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Харугва роду Кмітаў

Згодна зь «Вялікім гістарычным атлясам Беларусі», упершыню сяло Завайць згаданае пад 1553 годам[2]. 5 сакавіка 1553 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падараваў маёнтак Антонавічы на ленных правах пану Сямёну Кміце[3]. У лісьце караля Жыгімонта да кіеўскага ваяводы пана Рыгора Хадкевіча ад 23 сакавіка 1555 году названаму пану Сямёну шэраг добраў аддаваўся на вечнасьць; у ім сказана, што ў Смалігавічах, Антонавічах і яшчэ ў адным сяле (пазнака: ....), якія месьціліся ў Кіеўскім ваяводзтве, было па дзьве службы[a][4]. Напэўна, тым нерасчытаным выдаўцамі дакумэнту сялом і была Завайць[b].

Ліст Ф. Кміты сьвятару С. Пашкевічу. 1585 г.
Завайць у канцы XVI ст. на Генэральнай мапе Вялікага гістарычнага атлясу Баларусі.

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі, згодна з указам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году, Кіеўскае ваяводзтва стала часткаю Кароны Польскай[5]. Завайць у складзе Мазырскага павету, пад уплывам віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ і мазырскага старосты Мікалая Радзівіла Рудога ды падтрымаўшай яго павятовай шляхты, мусіла быць выведзенай з Кіеўскага і далучаная да Менскага ваяводзтва. Але з адпаведных квітаў вынікае, што паборы 1576 — 1578 гадоў, у тым ліку і з Завайці, працягвалі аддаваць да скарбу Кіеўскага ваяводзтва[4].

24 верасьня 1585 году смаленскі ваявода Філон Кміта выдаў ліст настаяцелю антонаўскай царквы Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы Сэбасьцяну Пашкевічу на права штогадовага атрыманьня ад жыхароў Антонава, Смалегавічаў, Завайці і Галоўчыцаў па паўвядра жыта і па пяць вёдраў мёду прэснага з кожнага дыму. Але ў самыя ўгодзьдзі названых сёлаў сьвятар уступацца ня мусіў. У Завайці, як і ў Антонаве, на той час было 40 дымоў (izb[c])[6].

Герб Ліс роду Сапегаў

6 красавіка 1595 году кароль Жыгімонт Ваза падараваў лен Антонавічы канцлеру Льву Сапегу[7]. Апошні ў 1598 годзе саступіў маёнтак разам з фальваркамі Смалегавічы і Завайць стрыечнаму брату каралеўскаму двараніну Лукашу Сапегу[3], што кароль і зацьвердзіў.

Згадка пра вёскі Завайць, Нароўля і Смалігавічы пана Лукаша Сапегі ў 1604 г.

У дэкрэце ад 20 ліпеня 1604 году пан Лукаш Сапега абвінаваціў суседа пана Януша Збараскага ў гвалтоўным насланьні слуг і баяраў з маёнтку свайго Валадаркі на грунты вёсак Завайць і Нароўля ды забраньні нямалалікіх стагоў сена, у нападзе на ўгодзьдзі вёскі Смалігавічы і ўгоне коней, валоў ды інш. 30 красавіка 1607 году сужэнства Лукаш і Зофія Сапегі зьвярнуліся ў суд што да вяртаньня падданых зь іхных вёсак Завайці, Смалегавічаў, Дзямідавічаў, Антонава і інш., зьбеглых да слабады Дыміркі і мястэчка Белагародкі князя ваяводы кіеўскага Канстантына Астроскага. Дэкрэтам ад 25 жніўня 1609 году на адрас пані Ганны з Косткаў, удавы па князю Аляксандру Штэмбэргу, і яе нашчадкаў князёў Астроскіх было заяўлена патрабаваньне панства Лукаша, апекуна, і Зофіі Кміцянкі, дзедзічкі, Сапегаў выдаць зьбеглых падданых зь места Чарнобылю, вёсак Нароўлі, Завайці, Антонаўкі ды інш. 26 жніўня 1609 году Лукаш і Зофія Сапегі праз суд выдалі Мікалаю Харлінскаму і жонцы яго Гальшцы Андраважаўне квіт што да грашовай кампэнсацыі за рабункі іх падданых антонаўскіх, смалігаўскіх, нараўлянскіх, завайцянскіх ды за напад на Нароўлю[8].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Завайць у ваколіцах Нароўлі на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Завайць апынулася ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчаная часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Завайць у складзе Нараўлянскай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Ўкраінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].

Да 1 сьнежня 2009 году зьяўлялася цэнтрам Завайцянскага сельсавету, 1 сьнежня 2009 году перададзеная ў склад Нараўлянскага сельсавету[10].

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адзінкі абкладаньня павіннасьцямі. 1 службу складалі 2 двары і болей.
  2. ^ Менавіта яна надалей суседзіць з Антонавам і Смалігавічамі.
  3. ^ Слова ізба ўжытае адно ў дачыненьні Завайці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі (далей: ВГАБ) ў 3-х тамах: Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. С. 210; 148 (мапа)
  3. ^ а б Sapiehowie: materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe (далей: Sapiehowie). T. 1. – Petersburg, 1890. S. 194
  4. ^ а б Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów–Bracław) / A. Jabłonowski. – Warszawa, 1894. Wykazy… S. 94 – 96
  5. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009).
  6. ^ Аrchiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Roskie. Dział III. Sygn. 1050. S. 3
  7. ^ Sumariusz Metryki Koronnej. Seria nowa. T. VIII. Księga wpisów podkanclerzego Jana Tarnowskiego MK 139 z Archiwum Głównego Akt Dawnych w Warszawie 1595 / opracował Krzysztof Chłapowski. – Warszawa: Bellerive-sur-Allier, 2016. S. 89
  8. ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 97, 157, 164, 459
  9. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  10. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286 (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]