Завозерскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Заво́зерскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Завозер’е.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны Семянецкі сельсавет у складзе Полацкага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай). 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Ветрынскага раёну.

16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Завозерскі.

20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Полацкага раёну.

10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Абалоньне, Бецкае, Гарадзішча, Завозер’е, Казімірова, Калпінка, Карпінічы, Лучна, Міжлесьсе, Мяжно 1, Мяжно 2, Мяжно 3, Пуканаўка 1, Пуканаўка 2, Пушна, Семянец, Ткачова, Туроўля, Шалкова, Шастова — перададзеныя ў склад Гомельскага сельсавету[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]