Загляне сонца і ў наша аконца
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» — беларуская выдавецкая суполка, заснаваная ў траўні 1906 году ў Пецярбургу.
Паўстала зь ініцыятывы выкладчыка Пецярбурскага ўнівэрсытэту Браніслава Эпімах-Шыпілы. Ставіла перад сабой асьветніцкія задачы.
Выдала 38 найменьняў кнігаў кірыліцай і лацінкай агульным накладам болей за 100 тысячаў асобнікаў. Сярод іх першыя падручнікі на беларускай мове «Беларуская чытанка, ці Першае чытаньне для дзетак беларусаў» Каруся Каганца, «Першае чытаньне для дзетак беларусаў» Цёткі, творы Я. Купалы і Я. Коласа, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, пераклад паэмы «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча.
Выходзіў альманах «Маладая Беларусь».
Скончыла дзейнасьць у 1914 годзе.
[рэдагаваць] Літаратура
- Дзьве даты // «Звязда». — 18 траўня 2011. — № 90 (26954). — С. 6.
| Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |