Закарпацкая вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Закарпацкая вобласьць Закарпатська область |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ужгарад |
| Улучае | 13 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэньня. |
| Найбольшы горад | Ужгарад |
| Іншыя буйныя гарады | Ужгарад, Мукачава, Хуст, Рахаў, Берагава, Вінаградаў, Чоп |
| Насельніцтва (2001) |
1 254 614 (2,65%, 16-е месца) |
| Шчыльнасьць | 98,02 чал./км² |
| Нацыянальны склад | украінцы — 79,7% вугорцы — 12,1% румыны — 2,6% расейцы — 2,5% цыгане — 1,1% русіны — 0,8% славакі — 0,5% немцы — 0,3% |
| Канфэсійны склад | праваслаўе, грэка-каталіцызм, рыма-каталіцызм, кальвінізм |
| Плошча | 12 777 км² (2,11%, 24-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшая кропка |
Гара Гавэрла, 2061 м |
| Месцазнаходжаньне Закарпацкай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Інтэрнэт-дамэн | uzhgorod.ua, uz.ua |
| Код аўтам. нумароў | АО |
| Афіцыйны сайт | |
Закарпацкая вобласьць (па-ўкраінску: Закарпатська область) — вобласьць на захадзе Ўкраіны. На ўсходзе мяжуе з Івана-Франкоўскай вобласьцю, на поўдні — з Румыніяй, на захадзе — з Вугоршчынай, Славаччынай, і Польшчай. На поўначы мяжуе зь Львоўскай вобласьцю. Цэнтар — горад Ужгарад. Насельніцтва вобласьці 1 254 614 чалавек.
Буйныя гарады — Ужгарад, Мукачава, Хуст, Рахаў, Берагава, Вінаградаў. Поруч гораду Чоп знаходзіцца крайняя заходняя кропка Ўкраіны.
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Вобласьць дзяліцца на 13 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэньня.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Дзель насельніцтва Закарпацкай вобласьці ва ўсім насельніцтве Ўкраіны — 2,65% (16-е месца). У Закарпацкай вобласьці дзель сельскага насельніцтва большая, чым гарадзкога (што не тыпова для Ўкраіны ў цэлым). Закарпацьце — адзіная вобласьць Украіны, у якой ёсьць рост колькасьці насельніцтва. Закарпацкая вобласьць мае вельмі шматнацыянальны склад насельніцтва. Найбольшую дзель у нацыянальным складзе вобласьці складаюць украінцы — 79,7 %, на другім месцы — вугорцы (12,1 %), на трэцім — румыны (2,6 %). Таксама ёсьць расейцы (2,5 %), цыгане (1,1 %), русіны (0,8 %), славакі (0,5 %), немцы (0,3 %).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Закарпацкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||