Залатая вольнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выбары караля ў 1573 годзе. Карціна Яна Матэйкі

Залата́я во́льнасьць (па-лацінску: Aurea Libertas; па-польску: Złota Wolność) — адна са з’яваў у унікальнай арыстакратычнай палітычнай сыстэме Польскага каралеўства (1385—1569) і пазьней, пасьля Люблінскай уніі (1569), у Рэчы Паспалітай. У гэтай сыстэме ўся шляхта валодала роўнымі і шырокімі правамі і прывілеямі. Шляхцічы засядалі ў заканадаўчым органе, сойме, і абіралі караля.

Залатая вольнасьць была унікальным зьявай ў век абсалютызма ў Эўропе. У выніку злоўжываньняў залатой вольнасьцю і правам «liberum veto» цэнтральная ўлада ў Рэчы Паспалітай аслабла, што дазволіла суседзям Польшчы (Расеі, Аўстрыі і Прусіі) паралізаваць дзяржаву і зьдзейсніць тры Падзелы Рэчы Паспалітай.