Залатая ліхаманка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Залатая ліхаманка (па-ангельску: gold rush) — неарганізаваная масавая здабыча золата на новых радовішчах, характарызуецца стыхійным наплывам старацеляў і драпежніцкімі мэтадамі здабычы.

Новыя радовішчы золата з магчымасьцю здабычы золата шліхавым мэтадам прыцягваюць увагу вялікай колькасьці людзей, якія сцякаюцца ў рэгіён, ствараючы лагеры старацеляў. Такі наплыў стымулюе разьвіцьцё эканомікі рэгіёну, якому трэба рэагаваць на патрэбы ў прадуктах харчаваньня, таварах, жыльлі, абсталяваньні. Аднак, адносна лёгкая здабыча золата спыняецца празь некалькі гадоў і саступае месца мэханізаваным мэтадам, якія даступныя толькі кампаніям.

Залатыя ліхаманкі пачаліся ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя і працягваюцца ў розных кропках зямнога шара да гэтага часу. Асноўнымі лічацца каліфарнійская (1849), аўстралійская (1851), паўднёваафрыканская (1886), клёндайкская (1896) і аляскінская (1898) залатыя ліхаманкі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Залатая ліхаманкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах