Залатыя Вароты (мост)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мост Залатыя Вароты (па-ангельску: Golden Gate Bridge) — вісячы мост праз праліў Залатыя Вароты. Ён злучае Сан-Францыска на поўначы паўвыспы Сан-Францыска і паўднёвую частку акругі Марын, побач з прадмесьцем Саўсаліта. Мост Залатыя Вароты быў самым вялікім вісячым мостам у сьвеце з моманту адкрыцьця ў 1937 годзе і да 1964 году. Даўжыня моста — 1970 мэтраў, даўжыня асноўнага пралёта — 1280, вышыня апораў — 230 мэтраў над вадой, маса — 894500 тон. Ад праезнай часткі да паверхні вады — 67 мэтраў. Гэта адзін з самых вядомых мастоў у сьвеце.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Залатыя Вароты (мост) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |