Залатыя Вароты (станцыя мэтро)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
-
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Залатыя Вароты.
| Станцыя «Залатыя Вароты» |
| Сырэцка-Пячэрская лінія |
| Кіеўскі мэтрапалітэн |
|
|
| Дата адкрыцьця |
31 сьнежня 1989 |
| Тып |
глыбокага залажэньня |
| Колькасьць плятформаў |
1 |
| Тып плятформы |
астраўная |
| Форма плятформы |
простая |
| Архітэктары |
В. Б. Жэжэрін, Б. П. Жэжэрін |
| Выхад да вуліц |
Уладзімерская, Яраславаў Вал, Лысенкі |
| Пераходы на станцыі |
«Тэатральная» |
| Пачатак працы |
5:38 |
| Сканчэньне працы |
0:05 |
Залатыя Вароты (па-ўкраінску: Золоті Ворота) — станцыя Кіеўскага мэтрапалітэну, разьмешчаная на Сырэцка-Пячэрскай лініі. Адкрытая 31 сьнежня 1989 году.
Станцыя глыбокага залажэньня. Мае тры падземныя залі — сярэднюю і дзьве залі з пасадкавымі плятформамі. Залі станцыі падзеленыя паміж сабой двума шэрагамі калёнаў. Сярэдняя заля злучаная з наземным вэстыбюлем пры дапамозе эскалятарнага тунэлю. Праз глыбокае заляганьне станцыі эскалятарны спуск падзелены на дзьве часткі, з прамежкавай заляй у сярэдняй частцы. Станцыя вельмі прыгожая і зробленая ў стылі старажытнарускіх белакаменных княжых палат. Для ўпрыгожваньня станцыі выкарыстоўвалася мазаіка на зборах і стылізаваныя пад даўніну сьвяцільні.
-
Заля паміж двума эскалатарнымі пралётамі
-
-
Мазаіка на зборы праходу да плятформы
-
Мазаіка на зборы праходу да плятформы
Залатыя Вароты (станцыя мэтро) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў