Залатыя вароты (Кіеў)
Залатыя вароты ў Кіеве — паўднёвая абарончая брама Кіева старажытнарускага пэрыяду, помнік абарончага дойлідзтва ХІ стагодзьдзя.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1037 — згадваецца ў летапісе ўпершыню ў сувязі з пабудовай Яраславам Мудрым абарончых ўмацаваньня вакол Кіева.
- 1069 — польскі кароль Баляслаў I Харобры пры ўваходзе ў Кіеў ударыў па варотах брамы сваім мячом, ад чаго апошні атрымаў назву «Шчарбец».
- Сяр. XVIII — рэшткі брамы засыпаны, брама ў паўднёвым кірунку перанесеная ў іншае месца.
- 1832 — археоляг аматар К. Лахвіцкі раскапаў рэшткі Залатых варот.
- Кан. ХІХ — пачалася кансэрвацыя збудаваньня.
- 1910 — першая прапанова аб рэканструкцыі Залатых варот у іх першапачатковым выглядзе.
- 1972—1973 — археалягічныя раскопкі, якія зрабілі важкі ўнёсак ў справу будучага аднаўленьня брамы.
[рэдагаваць] Архітэктура
Залатыя вароты былі адной з трох брамаў Кіева старажытнарускага пэрыяду. Браму збудавалі на паўднёвым кірунку і назвалі па аналёгіі з Залатой брамай Канстантынопалю. Амаль да канца XVIII ст. Залатыя вароты заставаліся галоўнай брамай Кіева.
Даўжыня брамы складае 26,8 м. Падмуркі зроблены зь вялікіх камянёў на цэмэнтнай рошчыне. Зямля пад падмуркам умацавана шчыльна ўбітымі драўлянымі каламі. У браме меўся адзін праезд вышэйшыя аркі якога дасягалі ў вышыню 13,36 мэтраў. Земляны вал, што прылягаў да брамы меў у шырыню 30, ў вышыню 11,12 мэтры, а таксама зрубныя канструкцыі ўнутры. Вышэй на вале стаялі драўляныя сьцены.
Наверсе на браме меўся храм, асьвячоны ў гонар Дабравешчаньня Багародзіцы. Ён быў зьвернуты апсідаю ў бок гораду і быў ў пляне блізкі да квадрату (10,5—11,0 м). Перад храмам на ўзроўні асноўнага вала мелася баявая пляцоўка.
Залатыя вароты ў Кіеве сталі правобразам для будаўніцтва аднайменнай брамы ва Ўладзімеры.
[рэдагаваць] Літаратура
- Высоцкі, С. А. Залатыя вароты // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Залатыя вароты (Кіеў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Залатыя Вароты — Гісторыя, досьлед рэканструкцыі, сучасны стан.