Залаты Рог (Стамбул)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
41°1′45″ пн. ш. 28°57′40″ у. д.
Залаты рог (Халіч) (па-турэцку: Haliç) — заліў у праліве Басфор.
Назва заліва паходзіць ад грэцкага Хрызокэракс (па-грэцку: Χρυσοκερας), што азначае «Залаты Рог».
Залаты рог уяўляе сабой глыбока ўдаючы ў сушу заліў Басфора, выгнутай формы. Даўжыня заліва — 12,2 км, шырыня — 91—122 м, глыбіня — 47 м. У заходняй частцы ў заліў упадаюць два раўчука: Алі-бэй-су (старажытны Кідарас) і Кіят-ханэ-су (старажытны Барбізэс). На абодвух берагах — эўрапейская частка найбуйнейшага горада Турцыі — Стамбула. Праз бухту перакінутыя чатыры маста: Галацкі мост, Стары Галацкі мост (не эксплёатуецца), Мост Ататурка і Мост Халіч.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Залаты Рог (Стамбул) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў