Зальман Шазар
| Зальман Шазар Шнэер Зальман Рубашоў זלמן שז"ר |
|
| 3-ці Прэзыдэнт Ізраілю | |
|---|---|
| 21 траўня 1963 — 23 траўня 1973 | |
| Папярэднік: | Іцхак Бэн-Цьві |
| Наступнік: | Эфраім Кацыр |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 24 лістапада 1889 |
| Памёр: | 5 кастрычніка 1974 |
| Нацыянальнасьць: | |
| Партыя: | Паалей Цыён Мапаі |
| Сужэнец: | Рахель Кацэнэльсан |
| Рэлігія: | юдэй-хасід |
За́льман Шаза́р (на іўрыце: זלמן שז"ר, пры нараджэньні Шнэер За́льман Рубашо́ў, або Зальман Львовіч Рубашоў, 24 лістапада 1889, Мір, цяпер Гарадзенская вобласьць — 5 кастрычніка 1974, Ерусалім, Ізраіль) — ізраільскі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, паэт, палітык, трэці прэзыдэнт Ізраілю. Публіцыстыку, мастацкую прозу і паэзію пісаў на іўрыце і ідышы.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Мір (цяпер у Карэліцкім раёне Гарадзенскай вобласьці). Вучыўся ў вядомых унівэрсытэтах Нямеччыны й Францыі. У 1911 годзе упершыню пабываў у Палястыне. Пасьля гэтага стаў актыўным прапагандыстам стварэньня незалежнае габрэйскае дзяржавы. Шазар быў абраны ў кіраўнічыя ворганы сіянісцкага руху, а пасьля пераезду ў Палястыну ў 1924 — у кіраўніцтва Гістадруту (Ўсеагульнай Федэрацыі працоўных Ізраілю).
Зальман Шазар быў міністрам адукацыі і культуры, сябрам праўленьня Габрэйскага Агенцтва (Сахнута), начальнікам аддзелу адукацыі і культуры Сусьветнай Сіянісцкай арганізацыі. 21 траўня 1963 году Зальман Шазар стаўся трэцім прэзыдэнтам дзяржавы Ізраіль.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Зальман Шазар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прэзыдэнты нараджаюцца на Берасьцейшчыне й Гарадзеншчыне(рас.). Ізраільскі партал «Саюз» (1999). Праверана 23 жніўня 2009 г.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Габрэйскія дзеячы, зьвязаныя з Беларусьсю | |
|---|---|
| Прэзыдэнты Ізраілю | |
| Прэм’ер-міністры Ізраілю | |
| Іншыя палітычыя лідары Ізраілю | |
| Культурныя дзеячы | |