Зальвянка
| Рака | |
| Зальвянка | |
| Выток | паміж вв. Лідзяны і Кулявічы |
| Вусьце | Нёман |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Даўжыня | 170 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 11 м³/с |
| Плошча басэйну | 1940 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Зальвянка, Зэльвянка — рака ў Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцях Беларусі, левы прыток Нёману. Даўжыня 170 км. Плошча вадазбору 1940 км². Выдатак вады ў вусьці каля 11 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Зьмест |
Асноўныя прытокі [рэдагаваць]
На рацэ [рэдагаваць]
Жывёльны сьвет [рэдагаваць]
- выдра, норка, андатра
- раней было шмат ракаў і мянтузоў
- у вусьцевай частцы рыбны промысел
- у алешніках абапал ракі жылі бабры (да пачатку мэліярацыйных працаў)
Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]
Пачынаецца паміж вёскамі Лідзяны і Кулявічы Сьвіслацкага раёну, цячэ ў Ваўкавыскім, Пружанскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах.
Даліна трапэцападобная, яе шырыня ад 0,5 да 3—4 км у нізкай плыні. Абалона забалочаная, роўная, шырынёй да 2,5 км, у сярэдняй і нізкай плыні 0,4—0,6 км. У абалоне мэліярацыйныя сыстэмы. Рэчышча моцназьвілістае. Ягоная шырыня ў межань 15—20 м. На працягу 44,2 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Краскі (16 км) і на дзялянцы за 2 км на поўнач ад мястэчка Зэльва — 2 км на поўнач ад вёскі Ліхінічы (28,2 км). Берагі пясковыя, стромкія і абрывістыя.
Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.
На левым беразе каля вёскі Зальвянка і на правым каля вёскі Міжэрычы археалягічныя помнікі — мэзалітычныя і нэалітычныя селішчы, курганны могільнік[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
Літаратура [рэдагаваць]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
|
||||||||||