Зальцкамэргут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Возера Альмзээ у Зальцкамэргуце

Зальцкамэргут (па-нямецку: Salzkammergut) — гістарычная вобласьць у Аўстрыі на ўсходзе ад Зальцбургу, на тэрыторыі фэдэральных земляў Верхняя Аўстрыя (72 %), Зальцбург (12 %) і Штырыя (16 %). Багаты азёрамі горны край у даліне ракі Траўн — традыцыйнае месца турызму. Назва Зальцкамэргут, літаральна маёмасьць Салянай палаты, нагадвае пра часы, калі навакольныя саляныя шахты кіраваліся імпэрскай адміністрацыяй зь Вены. У 1997 годзе раён гораду Гальштат і гара Дахштайн увайшлі ў сьпіс Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, як па крытэрыі выключнага прыроднага ляндшафту, гэтак і за яго ролю ў развіцьці чалавецтва — саляныя шахты Зальцкамэргуту распрацоўваліся, пачынаючы з другога тысячагодзьдзя да н.э.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляндшафт вобласьці вызначае рачная сыстэма Траўна зь 76 вялікімі і малымі азёрамі, і горы, якія атачаюць яе — Дахштайн, Мёртвыя горы і Пячорныя горы. Тры асноўныя ляндшафты Зальцкамэргуту — альпійскія перадгор'і (поўнач), сярэднегор'е (Mittelgebirge), складзенае флішавымі пародамі, і ўласна альпійскае высакагор'е, складзенае вапняковымі пародамі. Зальцкамэргут быў сфармаваны ледавіком, ізаляваныя ўчасткі якога падчас апошняга пацяпленьня ўтварылі азёры і высакагорныя балоты. У вапняковых горных масівах распаўсюджаны пячоры, у тым ліку пячора Гірлац агульнай даўжынёй 96 км.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гальштат і Гальштацкае возера

Найстаражытная культура чалавека, вядомая ў Зальцкамэргуце — мондзэйская культура, датаваная 3600-3300 гг. да н.э. Мондзэйскія пасяленцы будавалі хаты на вадзе і ўмелі апрацоўваць медзь. Добра вывучана Гальштацкая археалягічная культура, 900—400 гг. да н.э. Названая па Гальштаце ў Зальцкамэргуце, гэтая культура шырока прадстаўлена ад паўночнай Францыі да Альбаніі (варыянт гальштацкай культуры ў Вугоршчыне і ў Заходняй Украіне вядомы як Гава-галіградская культура).

Зь сярэдзіны XV стагодзьдзя раён саляных шахтаў — ва ўласнасьці дому Габсбургаў, сама ж назва Зальцкамэргут упершыню згадана ў 1656. У XVIII—XIX стагодзьдзях аўстрыйская дзяржава падтрымлівала прыбытковую саляную манаполію, увесь час прыразаючы да Зальцкамэргуту новыя лясныя ўгодзьдзі — саляварні патрабавалі паліва. Сучасныя межы вобласьці ўсталяваліся толькі ў сярэдзіне XX стагодзьдзя.

Азёры і гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Обертраўн, краявід з вышынь Гоэ Дахштайн

У склад Зальцкамэргуту ўваходзіць дзесяць раёнаў:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Зальцкамэргутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў