Заляцаньне
Заляцаньне — паводзіны чалавека і жывёлаў, якія папярэднічаюць спарваньню.
Зьмест |
Ролі [рэдагаваць]
Звычайна актыўным бокам пры заляцаньні зьяўляецца самец, а пасіўнай — самка. Гэта зьвязана з тым, што самка ўяўляе вялікую каштоўнасьць як адказная за разьвіцьцё нашчадкаў. У традыцыйных чалавечых грамадзтвах, як правіла, актыўны мужчына; праява занадта вялікай энэргіі ў гэтым дачыненьні жанчыны ці мужчына, які не жадае заляцаньня, падвяргаюцца асуджэньня. Толькі ў некаторых сучасных грамадзтвах (эўрапейскім і паўночнаамэрыканскім) жанчыне дазволена выступаць у якасьці ініцыятара заляцаньня.
Пры палігамных адносінах, самец падчас заляцаньня зацікаўлены ў найхутчэйшым спарваньні, каб перайсьці да наступнай самкі, у той час як самка імкнецца павялічыць пэрыяд заляцаньня, каб выбраць вартага самца з многіх варыянтаў.
Функцыі [рэдагаваць]
Галоўная задача заляцаньня — дапамагчы самцы выбраць найбольш здаровага і моцнага самца яе віду. Акрамя гэтага, заляцаньне прымушае самку і самца ўзгадняць свае дзеяньні ў час спарваньня і паскарае гарманальнае разьвіцьцё самкі.
Ступені [рэдагаваць]
Вылучаюць 4 ступені заляцаньня:
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Джэймс Кэнтар, Рэй Блэншард, Говард Барбары Плоцевыя засмучэньні // Оксфардзкі падручнік псыхапаталёгіі = па-ангельску: Oxford textbook of psychopathology / Пол Блэйні, Тэадор Мілан. — 2-ое выд. — Нью-Ёрк: Oxford University Press, 2009. — С. 527-548. — 840 с. — (Клінічная псыхалёгія). — ISBN 978-0195374216