Заліў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эстуарый ракі Ла-Плата. Выгляд з космасу
Гэйрангер-ф'ёрд, Нарвэгія
Вэнэцыянская лягуна. Выгляд з космасу
Днястроўскі ліман, утвораны ў вусьце ракі Днестр. Выгляд з космасу

Залі́ў (тое ж, што і затока) — частка акіяну, мора або возера, якая глыбока ўдаецца ў сушу, але мае вольны водаабмен з асноўнай часткай вадаёму. Сярод заліваў адрозніваюцца:

Гідралягічныя і гідрахімічныя ўмовы заліваў тоесныя з умовамі вадаёма, часткай якога ён зьяўляецца. У асобных выпадках мясцовыя асаблівасьці клімату і мацерыковы сьцёк могуць надаваць гідралягічным характарыстыкам павярхоўнага пласта заліваў некаторыя спэцыфічныя рысы.

Да найболей буйных заліваў Сусьветнага акіяну ставяцца залівы: Аляскінскі, Бэнгальскі, Біскайскі, Вялікі Аўстралійскі, Гвінэйскі.

У шэрагу выпадкаў назва «заліў» замацавалася за акваторыямі, якія па свайму гідралягічнаму рэжыму зьяўляюцца морамі (напрыклад, Мэксыканскі, Гудзонаў, Пэрсыдзкі, Каліфарнійскі).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Заліўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў