Заліў Прынцэсы Шарлёты
Залі́ў Прынцэ́сы Шарлёты (па-ангельску: Princess Charlotte Bay) — заліў у паўночна-ўсходняй частцы Аўстраліі, які абмывае паўвостраў Кейп-Ёрк у штаце Кўінзлэнд. Зьяўляецца часткай Каралавага мора. Заліў знаходзіцца прыкладна за 350 км на паўночны ўсход ад гораду Кэрнс. У яго заходняй частцы разьмешчаны астравы Фліндэрс і мыс Мэлвіл. Зьяўляецца часткай Нацыянальнага марскога парку Грэйт-Барыер-Рыф, а таксама абмывае берагі Нацыянальнага парку Лэйкфілд. У заліў упадаюць рэкі Нарманбі, Бізант, Норт-Кенэдзі і Морхед.
Заліў быў адкрыты ў 1815 годзе брытанскім лейтэнантам Чарлзам Джэфрызам (па-ангельску: Charles Jeffreys), які назваў яго ў гонар прынцэсы Шарлёты (па-ангельску: Princess Charlotte Augusta of Wales), адзінай дачкі Георга IV.[1][2]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Princess Charlotte Bay(анг.). Encyclopædia Britannica Online. Праверана 29 студзеня 2009 г.
- ^ Jeffreys, Charles (1782—1826)(анг.). Australian Dictionary of Biography. Праверана 29 студзеня 2009 г.
Каардынаты: 14°25′ пд. ш. 144°00′ у. д. / 14.417° пд. ш. 144° у. д.