Шамбор (замак)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Замак Шамбор»)
Замак Шамбор (па-француску: château de Chambord) — найбуйнешы з усіх замкаў Люары, збудаваны на загад Францыска I. Такім чынам ён хацеў перасяліцца бліжэй да каханай дамы — графіні Туры, якая жыла непадалёк.
Будаўніцтва вялося паміж 1519 і 1547 гадамі на выгіне ракі Касон (Cosson) — невялікага прытоку ракі Бёўрон (Beuvron), якая ўпадае ў Люару, прыблізна за 6 км ад левага берага Люары і за 14 км на ўсход ад Блюа ў францускім дэпартамэнце Люар і Шэр (нумар дэпартамэнту 41).
У 1981 годзе быў уключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО (з 2000 — частка аб’екту Даліна Люары паміж Сюлі-на-Люары і Шалёнам-на-Люары).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Шамбор (замак) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў