Замбійскі квача
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Замбійскі квача | |
|---|---|
| Краіна: | Замбія |
| Падзел: | нгеве |
| Код ISO-4217: | ZMK |
| Скарачэньне: | ZK |
| Абменны курс: () |
|
Замбі́йскі ква́ча (код ISO 4217 — ZMK) – афіцыйная валюта Замбіі з 1968 года, калі замяніла Замбійскі фунт. Падзяляецца на 100 нгеве. Слова “квача” на адным з мясцовых дыялектаў азначае “свабода”.
У 2003 годзе Замбія першая з афрыканскіх краінаў ўвяла ў абарачэньне банкноты з палімерных матэрыялаў – банкноты 500 і 1 000 квача.
У абарачэньні знаходзяцца манэты вартасьцю 25 і 50 нгеве, 1, 5, 10 квача, банкноты вартасьцю 20, 50, 100, 500, 1 000, 5 000, 10 000, 20 000 і 50 000 квача. У выніку інфляцыі манэты не выкарыстоўваюцца.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Замбійскі квача — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

