Замбія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: "One Zambia, One Nation" (Адна Замбія, адна нацыя) | |||||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||||
| Сталіца | Лусака | ||||
| Найбуйнейшы горад | Лусака | ||||
| Урад | рэспубліка Леві Мванаваса |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
39-е месца ў сьвеце 752 618 км2 1 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
71-е месца ў сьвеце 11 668 000 16/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
133 месца ў сьвеце 13,025 млрд.$ 1 000 $ |
||||
| Валюта | Замбійскі квача (ZMK) |
||||
| Часавы пас - улетку |
CAT (UTC+2) +2 (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
24 кастрычніка 1964 | ||||
| Дзяржаўны гімн | «Stand and Sing of Zambia, Proud and Free» | ||||
| Аўтамабільны знак | Z | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .zm | ||||
| Тэлефонны код | +260 |
||||
За́мбія (па-ангельску: Republic of Zambia — Рэспубліка Замбія, ранейшая назва Паўночная Радэзія) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы, не мае выхаду да мора. Мажуе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, Танзаніяй, Малаві, Мазамбікам, Зімбабвэ, Бацванай, Намібіяй і Анголай. Сталіца – горад Лусака.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першапачаткова тэрыторыю сучаснай Замбіі засялілі плямёны Бушмэнаў, а ў VI стагоддзі пачалося засяленьне народамі Банту. З XIV да XV стагоддзя тэрыторыя знаходзілася ў складзе краіны Монаматапа. У ХІХ стагоддзі на тэрыторыі Замбіі ўзьніклі дзьве краіны: Баротсэ (на захадзе), і Бэмба (на паўднёвым захадзе). У 1835 годзе з Замбіі збявілася зулускае племя Нгуні. У другой палове ХІХ стагоддзе на тэрыторыю Замбіі пачалі трапляць эўрапэйскія місіянеры, гандляры, вынаходнікі. Аднім зь іх быў брытанец Дэвід Лівінгстон. Ён, першы з эўрапэйцаў убачыў вадаспады Замбезі і назваў іх у гонар каралевы Вікторыі. У 1888 годзе Сэсіль Родэс атрымаў ад мясцовых уладароў дазвол на выкарыстаньне мінеральных радовішчаў. З 1902 года Замбія трапіла пад кіраваньне Брытанскай Паўднёваафрыканскай кампаніі, якой кіраваў Родэс. У гэты час тут пачалася здабыча медзі, а так сама пачалося будаўніцтва чыгункі. У 1911 годзе тэрыторыя Замбіі трапіла пад брытанскі пратэктарат па назвай Паўночная Радэзія. З 1924 года да атрыманьня незалежнасьці Паўночнай Радэзіяй кіравалі брытанскія намесьнікі. У міжваенны час Замбія стала самым вялікім вытворцам медзі ў сьвеце.
З 1953 да 1963 года Замбія ўваходзіла ў склад Фэдэрацыі Радэзіі і Ніясы. Пасьля яе распаду 31 сьнежня 1963 года, Паўночная Радэзія атрымала шырокую аўтаномію, а 24 кастрычніка 1964 года была абвешчана незалежнасьць Замбіі. У гэтым жа годзе краіна стала ўдзельніцай ААН і Арганізацыі Афрыканскага Адзінства. Палітыка Замбіі ў час незалежнасьці была скіравана супраць адміністрацый акружаючых яе каланіяльных тэрыторый (Мазамбіку, Анголы, Радэзіі) і ПАР разам з Намібіяй, і была скіравана на падтрымку нацыянальна-вызваленчага руху на гэтых тэрыторыях. Канфлікт з Радэзіяй выклікаў блякаваньне мяжы з гэтай краінай.
З 1972 года ў Замбіі ўсталявалася аднапартыйная палітычная сыстэма. Эканамічная палітыка ўлады, а так сама спад коштаў на медзь на сусьветным рынку прывёў да эканамічнага крызысу, у выніку якога ў 1991 годзе да ўлады прыйшла апазыцыя.
[рэдагаваць] Палітыка
Уся выканаўчая ўлада ў краіне належыць прэзыдэнту, ён зьяўляецца так сама і галоўнакамандуючым войскамі краіны. Заканадаўчая улада належыць аднападатнаму парлямэнту (Нацыянальнай асамблеі), са 150 дэпутатамі, якія выбіраюцца на 5 гадовы тэрмін, 8 зь іх прызначаюцца прэзыдэнтам.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Замбія складаецца з 9 правінцый, якія дзеляцца на раёны.
| Правінцыя | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2000), тыс.чал. |
|---|---|---|---|
| Цэнтральная | Кабве | 94 395 | 1 012,257 |
| Копербэлт | Ндола | 31 328 | 1 581,221 |
| Усходняя | Чыпата | 69 106 | 1 306,173 |
| Луапула | Манса | 50 567 | 775,363 |
| Лусака | Лусака | 21 896 | 1 391,329 |
| Паўночная | Касама | 147 826 | 1 258,696 |
| Паўночна-Заходняя | Солвэзі | 125 827 | 583,350 |
| Паўднёвая | Лівінгстон | 85 283 | 1 212,124 |
| Заходняя | Монгу | 126 386 | 765,088 |
[рэдагаваць] Геаграфія
Паверхня Замбіі – гэта ў асноўным пласкагор’е вышынёй ад 1000 да 1400 мэтраў, якое паступова паніжаецца каля ракі Замбезі. На поўдні знаходзіцца вялікая Даліна Луангві, з аднаго боку абмежаваная гарамі Мучынга.
Клімат – субтрапічны, сухі.
Асноўная рака – Замбезі, прытокі Кафуе і Луангва.
Расьліннасьць у асноўным саванная.
Агульная працягласьць межаў 5 664 км, зь іх:
- Ангола – 1110 км;
- Дэмакратычная Рэспубліка Конга - 1930 км;
- Малаві – 837 км;
- Мазамбік – 419 км;
- Намібія – 233 км;
- Танзанія – 338 км;
- Зымбабвэ – 797 км;
- Бацвана – 1 км.
[рэдагаваць] Эканоміка
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Штогадовы натуральны прырост насельніцтва складае 1,52%.
Этнічны склад насельніцтва Замбіі:
- Афрыканцы – 98,7%
- Эўрапэйцы – 1,1%
- Іншыя – 0,2%
Рэлігійны склад грамацтва:
- пратэстанты – 34%
- мясцовыя веры – 27%
- каталікі – 26%
- іншыя – 13%
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Краіны Афрыкі |
|---|
| Альжыр | Ангола | Бацвана | Бэнін | Буркіна-Фасо | Бурунды | Габон | Гамбія | Гана | Гвінэя | Гвінэя-Бісаў | Джыбуці | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вэрдэ | Каморскія выспы | Камэрун | Кенія | Конга, Дэмакратычная Рэспубліка | Конга, Рэспубліка | Кот д'Івуар | Лесота | Лібія | Лібэрыя | Мадагаскар | Мазамбік | Малаві | Малі | Марока | Маўрыкій | Маўрытанія | Намібія | Нігер | Нігерыя | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка | Руанда | Сан Том і Прынсэп | Самалі | Свазілэнд | Сэйшэлы | Сэнэгал | Судан | С'ера Леонэ | Танзанія | Тога | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Эгіпэт¹ | Экватарыяльная Гвінэя | Эрытрэя | Этыёпія |
| Іншыя тэрыторыі |
| Жуан дэ Нова | Заходняя Сахара | Канарскія выспы | Мадэйра | Маёта | Пэньён | Сэута | Мэлілья | Сьвятая Гелена, выспа | Эўропа, выспа |
| ¹ Часткова ў Азіі |

