Замежная запазычанасьць Расеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Замежная запазычанасьць Расеі — абавязаньні, якія ўзьнікаюць у замежнай валюце (арт. 6 Бюджэтнага кодэксу РФ).

У абсалютным выразе расейскі замежны дзяржаўны абавязак на 1 кастрычніка 2007 году склаў 47,1 млрд даляраў, што зьяўляецца адным з самых нізкіх паказчыкаў у Эўропе. Па адносных паказчыках, расейскі замежны дзярждоўг складае 8 % ад аб’ёму ВУП краіны. Для параўнаньня — пасьля крызісу 1998 году, замежная запазычанасьць Расеі складала амаль 100 % ад ВУП. У даляглядзе, па прынятым трохгадовым бюджэце на пэрыяд 2008—2010 гг., дзярждоўг павінен скараціцца да 2,5 % ад ВУП.[1]

Структура замежнай запазычанасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Структура дзяржаўнага вонкавага абавязку па стане на 1 красавіка 2008 году

Найменьне Сума, млрд даляраў ЗША
Дзяржаўны замежны абавязак Расейскай Фэдэрацыі (уключаючы абавязаньні былога СССР, прынятыя Расейскай Фэдэрацыяй) 44,1
Запазычанасьць перад афіцыйнымі крэдыторамі — чальцамі Парыскага клюбу 1,6
Запазычанасьць перад афіцыйнымі крэдыторамі — не чальцамі Парыскага клюбу 2,2
Запазычанасьць былым краінам СЭВ 1,5
Камэрцыйная запазычанасьць былога СССР 0,7
Запазычанасьць перад міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі 4,8
Запазычанасьць па эўрааблігацыйнным пазыкам 28,2
Запазычанасьць па АУДВП (аблігацыі ўнутранай дзяржаўнай валютнай пазыкі) 4,5
Падаваньне гарантыяў Расейскай Фэдэрацыі ў замежнай валюце 0,6
  • магчымыя недакладнасьці з-за акругленьня

Дынаміка вонкавага абавязку Расеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004-2008 гадах прэзыдэнт Пуцін, улічваючы рост прыбыткаў Расеі ад экспарту нафты, зьвязаны зь імклівым ростам сусьветных коштаў на гэтую сыравіну, паставіў задачу максымальна скараціць маштабы замежнага дзяржаўнага абавязку. У выніку доўгіх перамоў, да канца жніўня 2006 Расея ажыцьцявіла датэрміновыя выплаты 22,5 млрд даляраў па крэдытах Парыскага клюбу, пасьля чаго яе дзяржаўны абавязак склаў 53 млрд (9 % ВУП).

Пік расейскага дзяржаўнага абавязку прыйшоўся на 1998 г. (146,4 % ВУП). На 1 студзеня 2000 г., вонкавы абавязак дасягнуў 158,7 млрд даляраў (а сумарны замежны і ўнутраны дзяржаўны абавязак складаў 84 % ВУП).

Для параўнаньня, па дадзеных S&P за 2005 г., дзяржаўны абавязак Нямеччыны складаў 68 % ВУП, Францыі — 66 %, ЗША — 53 %, Вялікабрытаніі — 43 %, Нарвэгіі — 36 %, Аўстраліі — 12 %, Казахстану — 10 %, Ганконга — 2 %.

Дата Сума, млрд дал. ЗША
1991, 25 сьнежня 95.0
1997, 31 сьнежня 123,5
2000, 1 студзеня 158.7
2001, 1 студзеня 143.7
2002, 1 студзеня 133.5
2003, 1 студзеня 125.7
2004, 1 студзеня 121.7
2005, 1 студзеня 114.1
2006, 1 студзеня 76.5
2006, 1 красавіка 75.2
2006, 1 кастрычніка 50.1
2007, 1 студзеня 52.0
2007, 1 красавіка 50.7
2007, 1 ліпеня 47.8
2008, 1 студзеня 44.9 За кошт падзеньня курсу даляра
2008, 1 красавіка 44.1
2008, 1 ліпеня 41.0
2008, 1 кастрычніка 40.4


Замежная запазычанасьць прыватнага і фэдэральнага сэктараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па зьвестках сусьветнага банку агульная замежная запазычанасьць Расеі (прыватны і фэдэральны сэктары) у першым квартале 2008 году складае 477 млрд даляраў ЗША.[2] Па зьвестках Цэнтральнага Банку Расейскай Фэдэрацыі замежная запазычанасьць на 1 студзеня 2008 году склала 463,5 млрд даляраў ЗША.[3]

Дата Сума, млрд дал. ЗША
1994, 1 студзеня 117,9
1995, 1 студзеня 126,7
1996, 1 студзеня 132,7
1997, 1 студзеня 153,0
1998, 1 студзеня 182,8
1999, 1 студзеня 188,4
2000, 1 студзеня 178,2
2001, 1 студзеня 160,0
2002, 1 студзеня 146,3
2003, 1 студзеня 152,3
2004, 1 студзеня 186,0
2005, 1 студзеня 213,5
2006, 1 студзеня 257,2
2007, 1 студзеня 310,6
2008, 1 студзеня 463,5
2008, 1 ліпеня 527,1

Абавязкі замежных дзяржаваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замежныя дзяржаўныя абавязкі перад Расеяй складаюць 10,9 млрд даляраў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]