Замкі Беларусі (праграма)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

За́мкі Белару́сі — дзяржаўная праграма Рэспублікі Беларусь на 20122018 рокі, распрацаваная дзеля стварэньня спрыяльных умоваў для захаваньня, аднаўленьня і рацыянальнага выкарыстаньня аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, разьвіцьця ўнутранага і ўезнага турызму. Дзяржпраграма распрацаваная ў адпаведнасьці з даручэньнем Аляксандра Лукашэнкі, дадзеным 16 сьнежня 2010 року[1].

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праграма садзейнічае адраджэньню і захаваньню культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі, умацаваньню прэстыжу краіны ў міжнароднай супольнасьці, уключэньню гісторыка-культурных каштоўнасьцяў абароннага тыпу ў сфэру культурнага і эканамічнага жыцьця, пашырэньню разнастайнасьці і геаграфіі турыстычных маршрутаў[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле матэрыялаў дасьледчыкаў старажытнай архітэктуры, на тэрыторыі Беларусі ў розныя часы існавала ня менш за 150 замкаў, аднак большасьць зь іх былі зруйнаваныя або перабудаваныя. Праграма прадугледжвае рэалізацыю шэрагу мерапрыемстваў па захаваньні гэтых аб’ектаў з улікам асаблівасьцяў зьнешняга аблічча (сылюэтаў, прыроднага асяродзьдзя, ляндшафту) і наяўнасьці ў кожным зь іх характэрных рысаў[1].

Дзяржпраграма каардынуе плянавыя мерапрыемствы па захаваньні, кансэрвацыі, рэстаўрацыі і прыстасаваньні замкаў у сучаснай пляніровачнай сыстэме населеных пунктаў. Праграмай прадугледжанае правядзеньне рэстаўрацыйна-абнаўленчых працаў на 38 аб’ектах, іхняе прыстасаваньне і экспанаваньне. На сямі аб’ектах, якія захаваліся ў большай ступені, выкананы, праводзяцца ці плянуюцца рэстаўрацыйныя працы і прыстасаваньне да сучасных сацыяльна-культурных патрабаваньняў. На сямі аб’ектах, якія захаваліся часткова, плянуецца правядзеньне кансэрвацыі руінаў для забесьпячэньня іх доўгачасовай захаванасьці і экспанаваньня ў існым выглядзе. На рэштках яшчэ 19 аб’ектаў, помнікаў археалёгіі, плянуецца добраўпарадкаваньне іх тэрыторыяў з выяўленьнем месцазнаходжаньня замкавых збудаваньняў у сыстэме пляніроўкі[1].

Аб’екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

     Захаваліся, будуць адрэстаўраваныя;

     Руіны, будуць закансэрваваныя;

     Не захаваліся, тэрыторыю добраўпарадкуюць;

     Захаваліся падмуркі пад зямлёй, якія будуць музэефікаваныя.

Фінансаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праграма фінансуецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах, а таксама за кошт уласных сродкаў арганізацыяў-выканаўцаў і іншых крыніцаў[1]. У 2013 годзе на рэстаўрацыю і добраўпарадкаваньне 38 аб’ектаў было вылучана 2,5 млрд беларускіх рублёў, але ўжо бюджэце на 2014 г. гэта сума была скарочана да 1,424 млрд[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]