Замчышча (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Замчышча — гістарычны раён Менску, разьмешчаны на месцы ўтварэньня места, ля сутокаў рэчак Нямігі і Сьвіслачы. У старажытнасьці быў аточаны валамі і драўлянымі ўмацаваньнямі Менскага замка.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Вуліца Замкавая (1983 рок)

Галоўнай вуліцай у замку, а потым на Замчышчы на працягу ўсяго пэрыяду яго існаваньня аж да сярэдзіны XX ст. была вуліца Замкавая. Яе траса самая старажытная з усіх вуліц у Менску. Яна перасякала Замчышча па дыяганалі з усходу на захад і ўжо ў першай палове XVI ст. была забрукаваная. Пазьней вуліца прадаўжалася і за валам аж да скрыжаваньня зь Вялікай Татарскай. 3 паўднёвага захаду Замчышча агінала вуліца Завальная; з паўночнага захаду — Завальны завулак.

У пачатку ХХ ст. Замчышча ўваходзіла ў другую паліцэйскую частку места.

[рэдагаваць] Сучаснасьць

Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Эскізная прапанова па карэктыроўцы праекта ўзнаўленьня Менскага замчышча, якая распрацавана спэцыялістамі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры.

Менскае Замчышча існавала ў раёне цяперашняй плошчы 8-га Сакавіка. На яго тэрыторыі зараз разьмешчаныя крамы «Алеся» і «Рамонак», жылыя будынкі, Дом спорту; праходзіць праспэкт Пераможцаў. Тут захаваліся рэшткі культурнага слоя Замчышча. Гэты археалягічны помнік ахоўваецца дзяржавай.

[рэдагаваць] Вуліцы і плошчы[1][2]

Цяперашняя назва Першапачатковая назва Былыя назвы
Замкавая вуліца Замкавая вуліца
Пераможцаў праспэкт Паркавая магістраль Машэрава праспэкт (19802005)
Не існуе Наварэзьніцкая вуліца Навамясьніцкая вуліца (з 1866)
Не існуе Падзамкавая на Балоце вуліца
Не існуе Рэзьніцкая вуліца Мясьніцкая вуліца (з 1866)
Эстакада праспэкта Пераможцаў Школьная вуліца

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  2. ^ Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы

[рэдагаваць] Літаратура

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах