Зарэчнае (Старадароскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зарэчнае
трансьліт. Zarečnaje
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Старадароскі
Сельсавет: Языльскі
Насельніцтва: 25 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1792
СААТА: 6252817026
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°4′21″ пн. ш. 28°2′43″ у. д. / 53.0725° пн. ш. 28.04528° у. д. / 53.0725; 28.04528Каардынаты: 53°4′21″ пн. ш. 28°2′43″ у. д. / 53.0725° пн. ш. 28.04528° у. д. / 53.0725; 28.04528
Зарэчнае на мапе Беларусі ±
Зарэчнае
Зарэчнае
Зарэчнае
Зарэчнае
Зарэчнае
Зарэчнае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Зарэ́чнае[1]вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Зарэчнае ўваходзіць у склад Языльскага сельсавету.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва ўзьнікла як арыенцір — Зарэчнае знаходзіцца за ракой Арэсай, па іншы бок ад вёскі Навасёлкі. У вёсцы маецца дзьве вуліцы: Лугавая і Лясная.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядома з XIX стагодзьдзя. У 1885 годзе ўяўляла сабой урочышча Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету. У 1897 годзе вядома як вёска, у якой пражывала 89 жыхароў, вядома казённая сядзіба Зарэчнае для лясной варты (3 жыхары). У 1908 годзе налічвала 19 двароў і 120 жыхароў. У 1921 годзе вядомы хутар Зарэчнае (10 жыхароў). У 1929 годзе арганізаваны калгас РЭС (рэвалюцыя, электрыфікацыя, сацыялізм).

28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Горкаўскага ў склад Языльскага сельсавету[2].

У сучаснасьці ў Зарэчным ладзіцца штогадовае сьвята вёскі, на якое зьбіраюцца выхадцы вёскі з усяго сьвету.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 25 чалавек
  • 1999 год — 42 чалавекі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 451
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)