Заслаўе
| Заслаўе | |||||
Панарама з гарадзішча «Замэчак» |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1127—1128 | ||||
| Вобласьць: | Менская | ||||
| Раён: | Менскі | ||||
| Плошча: | 14,2 км² | ||||
| Насельніцтва: | 14 202 (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 17 | ||||
| Паштовы індэкс: | 223034, 223036 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°00′30″ пн. ш. 27°17′05″ у. д. / 54.00833° пн. ш. 27.28472° у. д.Каардынаты: 54°00′30″ пн. ш. 27°17′05″ у. д. / 54.00833° пн. ш. 27.28472° у. д. | ||||
|
Заслаўе на мапе Беларусі
Заслаўе
|
|||||
Засла́ўе — места ў Беларусі, на рацэ Сьвіслач пры ўтоку яе ў Заслаўскае вадасховішча. Уваходзіць у склад Менскага раёну Менскай вобласьці. Плошча 14,2 км². Насельніцтва 14,2 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 27 км ад Менску; чыгуначная станцыя «Беларусь» на лініі Менск — Маладэчна.
Заслаўе — адно з найбольш старажытных паселішчаў Беларусі, колішняя сталіца графства на гістарычнай Меншчыне.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Паводле паданьня, кіеўскі князь Уладзімер Сьвятаславіч назваў паселішча ў гонар сына полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны Ізяслава, які зь мячом заступіўся за маці.
Варыянты назвы места ў гістарычных крыніцах: Ізяслаў, Ізяслаўль, Жэслаўль, Жаслаўль[1].
[рэдагаваць] Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Заслаўя
Згодна з археалягічнымі зьвесткамі, у X ст. на правым беразе Сьвіслачы існавала неўмацаванае паселішча, населенае пераважна крывічамі. Каля 985 за 1 км ад яго ўзьнікла гарадзішча «Замэчак». На мяжы XI—XII стст. на тэрыторыі правабярэжнага паселішча ўзьвялі дзядзінец, па чым насельнікі пакінулі «Замэчак»[2].
Летапіснае паданьне прыпісвае будову Заслаўя ў 985—986 гадох князю кіеўскаму Ўладзімеру Сьвятаславічу, які перадаў горад сваёй жонцы Рагнедзе Рагвалодаўне і сыну Ізяславу[3]. Пад 1127 упершныю згадваецца Ізяслаўскае княства ў зьвязку з нападам князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча на Полацкую зямлю[4].
У кан. XIII ст. Заслаўе далучылася да Вялікага Княства Літоўскага, дзе зрабілася вялікакняскім местам[5]. У 1345 вялікі князь Кейстут перадаў паселішча свайму малодшаму брату Яўнуту Гедымінавічу, нашчадкі якога зваліся князямі Заслаўскімі (Жэслаўскімі). За часамі фэўдальнай вайны (1432—1439) у 1434[5] Сьвідрыгайла захапіў і спаліў места, а ягоных жыхароў узяў у палон.
У 1539 Заслаўе перайшло ў валоданьне Глябовічаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) места ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 2-й пал. XVI ст. тут пры кальвінскім зборы працавалі школа і друкарня, у якой Сымон Будны надрукаваў Біблію (1574). У пач. XVII ст. кальвінскі збор пераасьвяцілі ў касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1625 у Заслаўі збудавалі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, існавала грэка-каталіцкая царква. З XVІІ ст. места зрабілася сталіцай графства, якое аб’ядноўвала 4 староствы.
З пачаткам Трынаццацігадовай вайны ў 1655 маскоўскія захопнікі спалілі Заслаўе, цалкам зруйнавалі мураваныя замкавыя брамы і палац. У 1678 мясьціна перайшла да Сапегаў. У 1684 (паводле іншых зьвестак, яшчэ ў 1676) К. Сапега і ягоная жонка Крыстына заснавалі тут дамініканскі кляштар. Паводле інвэнтару, станам на 1698 у месьце было 89 дымоў (акрамя, відаць, касьцёльнай юрыдыкі), 4 вуліцы, рынкавы пляц[5].
У 1753 Заслаўе перайшло ў валоданьне падканцлера вялікага Антонія Пшазьдзецкага. У 1772 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў месту прывілей на правядзеньне 4 кірмашоў штогод, а таксама штотыднёвых таргоў. У 2-й пал. XVIII ст. працавалі цагельня і суконная фабрыка.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Заслаўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам воласьці Менскага павету. Статус паселішча панізілі да мястэчка. За ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні (1863—1864) расейскія ўлады канфіскавалі Заслаўе ў ягоных гаспадароў Прушынскіх. У 1873 празь мястэчка прайшла Лібава-Роменская чыгунка, адкрылася станцыя Ізяслаў. Станам на 1904 працавалі 2 школы, лякарня на 10 ложкаў, аптэка, пошта; дзейнічалі 2 царквы і касьцёл.
У лістападзе 1917 Заслаўе занялі бальшавікі. Цягам 1919—1920 мястэчка было пад часовай польскай адміністрацыяй як цэнтар гміны ў Менскім павеце Менскай акругі Грамадзкай управы Ўсходніх земляў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Заслаўе засталося ў БССР, дзе ў 1924 зрабілася цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1985 Заслаўе зноў атрымала статус места.
- Даўнія выявы места
-
Панарама. Л. Баратынскі, 1859
-
Кальвінскі збор па перабудове на царкву МП
-
Касьцёл па перабудове на царкву-мураўёўку
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1904 — 3 тыс. чал.; 1991 — 10,9 тыс. чал.[6]; 1992 — 11,1 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 13,5 тыс. чал.; 2006 — 13,8 тыс. чал.; 2009 — 14,2 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Заслаўі працуюць 3 сярэднія і музычная школы, спартовая школа-інтэрнат, 5 дашкольных установаў.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надае меская лякарня.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, цэнтар вольнага часу «Світанак».
[рэдагаваць] Забудова
Паводле архітэктурна-плянавальнага вырашэньня Заслаўе падзяляецца на тры часткі, або мікрараёны. Адна зь іх — гістарычны цэнтар. Тут знаходзіцца вялікая частка гістарычна-археалягічнага запаведніку, а таксама будынкі індывідуальнай, галоўным чынам старой, забудовы, адміністрацыя места, установы сацыяльна-культурнага і побытавага прызначэньня: дом культуры, бібліятэка, дом сямейных імпрэзаў, агульнаадукацыйная сярэдняя і музычная школы, адмысловая школа-інтэрнат, камбінат побытавага абслугоўваньня, атэлье, крамы, лякарня, аптэка.
Другі мікрараён уяўляе сабой вытворчы, сацыяльна-побытавы і жылы комплекс Беларускай занальнай досьледнай станцыі птушкагадоўлі. Трэці мікрараён месьціцца за чыгуначнай магістральлю і зьяўляецца прамысловым цэнтрам Заслаўя. У гэтай зоне збудавалі вялікую колькасьць шматпавярховых жылых будынкаў, крамаў, дзьве агульнаадукацыйныя сярэднія школы, дом дзіцячай творчасьці, тры дзіцячыя садкі.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, паліграфічнай, дрэваапрацоўчай, хімічнай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Заслаўя |
|---|
|
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Заслаўе — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[7]. 31 сьнежня 1986 утварыўся Гістарычна-культурны запаведнік «Заслаўе», у 2001 музэй-запаведнік атрымаў статус дзяржаўнай установы.
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гарадзішча «Замэчак» (X—XVIII стст.)
- Замчышча, рэшткі муроў замкавай брамы (XI—XVIII стст.)
- Кальвінскі збор, збудаваны пасярод Заслаўскага замка (XVI ст., цяпер царква Праабражэньня Гасподняга)
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі (1774—1779)
- Могілкі габрэйскія
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Кляштар дамініканаў (1684)
- Сядзібна-паркавы комплекс Пшазьдзецкіх (XVIII ст.)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Заслаўя
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Язэп Каранеўскі (1887—1937) — беларускі дзяржаўны дзяяч, пэдагог, публіцыст, другі рэктар БДУ
- Уладзімер Марзон (1881—1954) — беларускі хірург
- Хвядос Шынклер (1903—1942) — беларускі пісьменьнік
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 136.
- ^ Заслаўе // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 410.
- ^ ПСРЛ. Т. 1. — М., 1962. С. 131.
- ^ Заяц Ю. А. У складзе Полацкай дзяржавы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Заслаўя. — Мн.: БЕЛТА, 2000. С. 48, 50—51.
- ^ a b c Валерый Грынявецкі. Заслаўе // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 648.
- ^ Заславль // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Заславль // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Заслаўя. — Мн.: БЕЛТА, 2000.— 464 с.: іл. ISBN 985-6302-24-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Zasław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 441—443.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Заслаўе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Менскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады |
Заслаўе · Менск (рэспубліканскае значэньне)
|
|
| Мястэчка | ||
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню |
Астрашыцка-Гарадоцкі с/с (Астрашыцкагарадоцкі с/с) · Бараўлянскі с/с · Гаранскі с/с · Ждановіцкі с/с · Калодзішчанскі с/с (Каладзішчанскі с/с) · Крупіцкі с/с · Лашанскі с/с · Лугаваслабодзкі с/с · Мачулішчанскі п/с · Міханавіцкі с/с · Навадворскі с/с · Папярнянскі с/с · Пятрышкаўскі с/с · Рагаўскі с/с · Самахвалавіцкі с/с · Сеніцкі с/с · Хацежынскі с/с · Шчомысьліцкі с/с · Юзуфоўскі с/с
Былыя: Абчацкі с/с · Анусінскі с/с · Бароўскі с/с · Гатаўскі с/с · Гатавінскі с/с · Замастоцкі нацыянальны польскі с/с · Замастоцкі с/с · Кайкаўскі с/с · Каралішчавіцкі нацыянальны польскі с/с · Каралішчавіцкі с/с · Менскі прыгарадны с/с · Падгайскі с/с · Ратамскі с/с · Сёмкавагарадоцкі с/с (Сёмкавагародзкі с/с) · Слабадзкі с/с · Старасельскі с/с · Строчыцкі с/с · Цнянскі с/с · Шаршунскі с/с |
|
|
Менская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Барысаўскі · Бярэзінскі · Валожынскі · Вялейскі · Ігуменскі (Чэрвеньскі) · Капыльскі · Клецкі · Койданаўскі (Дзяржынскі) · Крупскі · Лагойскі · Любанскі · Маладэчанскі · Менскі · Мядзельскі · Нясьвіскі · Пухавіцкі · Салігорскі · Слуцкі · Смалявіцкі · Старадароскі · Стаўпецкі · Узьдзенскі
|
|
| Гарады / Месты |
Барысаў · Бярэзань · Валожын · Вялейка · Жодзіна¹ · Заслаўе · Ігумен (Чэрвень) · Капыль · Клецак · Койданаў (Дзяржынск) · Крупкі · Лагойск · Любань · Маладэчна · Мар’іна Горка · Менск² · Мядзел · Нясьвіж · Салігорск · Слуцак · Смалявічы · Старыя Дарогі · Стоўпцы · Узда · Фаніпаль
¹ абласное падпарадкаваньне; ² рэспубліканскае падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Бобр · Вызна (Чырвоная Слабада) · Гарадзея · Зялёны Бор · Івянец · Крывічы · Мачулішчы · Нарач · Негарэлае · Плешчаніцы · Праўдзінскі · Радашкавічы · Рудзенск · Старобін · Сьвіслач · Сьмілавічы · Урэчча · Халопенічы
|
|
| Месты і мястэчкі гістарычнай Меншчыны | |
|---|---|
|
Аколаў · Багушэвічы · Барысаў ¹ (1563) ² · Бягомель · Бярэзань Горная · Бярэзань Любашанская · Волма · Вязынь · Гайна · Гарадок · Гарадок Астрашыцкі · Гарадок Сёмкаў · Дзераўная · Докшыцы · Дудзічы · Дукора · Заслаўе · Зэмбін · Івянец · Ігумен · Ільля · Камень · Камень Харэцкі · Койданаў (XVI ст.) · Крайск · Краснае · Лагойск · Лоша · Ляды · Магільна · Маладэчна · Менск (14.03.1499) · Мікалаеўшчына (XVII ст.) · Мсьціж · Налібакі · Плешчаніцы · Пухавічы · Раванічы · Радашкавічы (1569) · Ракаў (XVII ст.) · Рубяжэвічы · Самахвалавічы · Смалявічы · Станькаў · Стоўпцы (1729) · Сьвіслач · Сьмілавічы · Узда · Хатляны · Хатаевічы · Холы · Хоўхла · Шацак · Шклянцы
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |