Застуда
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Назафарынгіт ці ў простанародзьдзі застуда — пашыранае віруснае захворваньне верхніх дыхальных шляхоў. Асноўнымі сымптомы ёсьць кашаль, чханьне, галаўны боль, боль у горле й павышаная тэмпэратура. Не існуюць лекі ад прастуды, але сымптомы звычайна праходзяць ў тэрмін ад 7 да 10 дзён, зь некаторымі сымптомамі хвароба можа працягвацца да трох тыдняў[1]. Прастуда зьяўляецца найбольш частым інфэкцыйным захворваньнем у людзей[2]. Сярэдняя колькасьць захворваньняў для чалавека на год складае 2—4 разы для дарослых і 6—8 разоў для дзяцей.
Разам з грыпам і іншымі рэсьпіраторнымі віруснымі інфэкцыямі, якія маюць падобныя сымптомы, уключаны ў дыягностыцы ў групу грыпападобных захворваньняў.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Heikkinen T, Järvinen A (January 2003). «The common cold». Lancet 361 (9351): 51–9. doi:10.1016/S0140-6736(03)12162-9. PMID 12517470.
- ^ Macnair, Dr. Trisha. «The Common Cold». bbc.co.uk Health. BBC.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Застуда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |