Заходне-Сыбірская раўніна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Заходне-Сыбірская раўніна (нізіна) разьмешчана ў Азіі, на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, адна з самых вялікіх нізінных акумуляцыйных раўнінаў на зямным шары.
Знаходзіцца паміж Карскім морам на поўначы, Тургайскім плато, Казаскім драбнасопачнікам і перадгор’ямі Алтая на поўдні, Уральскімі гарамі на захадзе і Сярэднесыбірскім пласкагор’ем на ўсходзе. Працягнулася з поўначы на поўдзень на 2500 км, з захаду на ўсход ад 1000 км (на поўначы) да 1900 км (на поўдні). Плошча каля 3 млн км².