Заходняя вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Заходняя вобласьць
Западная область
Краіна Расея
Статус вобласьць (19171918)
Адміністрацыйны цэнтар Смаленск (да красавіка 1918 г. Менск)
Улучае тры губэрні
Найбуйнейшыя гарады Гомель, Віцебск, Магілёў
Дата ўтварэньня сакавік 1917
Старшыня Аляксандар Мясьнікян
Афіцыйныя мовы расейская

Заходняя вобласьць — адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў Расейскай рэспубліцы і ў Савецкай Расеі, утвораная пасьля Лютаўскай рэвалюцыі, у сакавіку 1917 году, з губэрняў, што ўваходзілі раней у склад Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі. Адміністратыўны цэнтар — Менск.

У склад Заходняй вобласьці першапачаткова ўваходзілі Віцебская, Магілёўская і Менская губэрні, неакупаваная частка Віленскай губэрні, а з красавіка 1918 году таксама Смаленская губэрня.

У красавіку 1918 году ў сувязі з захопам беларускіх земляў кайзэраўскімі войскамі ў часе Першай сусьветнай вайны Заходняя вобласьць была рэарганізаваная, у яе склад увайшла Смаленская губэрня Маскоўскай вобласьці, а адміністратыўны цэнтар быў перанесены зь Менску ў Смаленск. У тым сама годзе камісія Усерасейскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту РСФСР прапанавала стварыць, акрамя Маскоўскае, яшчэ тры вобласьці (камуны): Заходнюю, Паўночную і Ўральскую. Заходнюю камуну прапанавалася стварыць у складзе Смаленскай, Віцебскай, Магілеўскай, Чарнігаўскай, Менскай, Віленскай і Ковенскай губэрняў з абласным цэнтрам у Менску. На такіх сама пазыцыях стаяла і кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкаму РКП(б), аблвыканкаму і СНК Заходняй вобласьці і Заходняга фронту. Яны лічылі Беларусь тэрытарыяльнай адзінкай РСФСР. Аднак іхнія планы не былі зьдзейсьненыя ў сувязі са стварэньнем 1 студзеня 1919 году Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, у склад якой увайшлі Віцебская, Гарадзенская, Магілёўская, Менская і Смаленская губэрні.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]