Зашрубка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Зашрубкі з крыжовым і прамым джалам
Джалы крыжовай і прамой зашрубкі

Зашрубкапрылада, прызначаная для адшрубоўвання і закручвання шрубаў і іншых дэталяў з разьбярствам, на галоўцы якіх маецца шліц (паза). Найпросцейшая зашрубка ўяўляе сабой звычайна стрыжань з лязом (джалам), якое пры працы ўстаўляюць у шліц, іншы канец стрыжня забяспечаны драўлянай або пластмасавай дзяржальняй.

Больш складаным варыянтам зашрубкі з'яўляецца зашрубка з храпавым механізмам, дзякуючы якому стрыжань з лязом вольна пракручваецца ў дзяржальні ў адным напрамку. Такая канструкцыя дазваляе працаваць зашрубкай, не адрываючы рукі ад дзяржальні і не вымаючы лязо зашрубкі з шліца дэталі. У залежнасці ад выконваемых функцый (адшрубоўвання або закручвання) патрабуецца змяніць напрамак пракручвання стрыжня і храпавай механізм забяспечваецца для гэтага рычажком перамыкачом.

У залежнасці ад тыпу шліца на галоўцы дэталі выкарыстоўваюцца зашрубкі з рознымі тыпамі лёзаў:

Зашрубкі
Screw a.svg Плоскія
Screw b.svg Філіпс
Screw c.svg Пазідрыў
Screw d.svg Зоркападобныя
Screw e.svg Шасцігранныя
Screw f.svg Квадратныя
Screw g.svg Трохкрылыя
Screw i.svg Спанэр

Выпускаюцца таксама універсальныя зашрубкі, якія ўяўляюць сабою дзяржальню (з храпавым механізмам або без яго), да якой магчыма далучыць (з дапамогай цанткавага заціску, магнітнай шасцігранной пазы або іншым спосабам) цэлы набор джалаў пад розныя тыпы і памеры шліцаў.

Ужываюць і механічныя зашрубкі, устаўляемыя ў патрон корбы. Альбо спецыялізаваныя акумулятарныя электразашрубкі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Зашрубкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў