Заір Азгур
| Заір Азгур | ||||||||||||||||||||||
Народны мастак СССР Заір Ісакавіч Азгур сустракае гасьцей у сваёй майстэрні. |
||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся: | 2 (15) студзеня 1908 году в. Маўчаны, Сеньненскі ўезд, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя |
|||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Памёр: | 18 лютага 1995 году Менск, Беларусь |
|||||||||||||||||||||
| Нацыянальнасьць: | беларус-габрэй | |||||||||||||||||||||
| Грамадзянства: | ||||||||||||||||||||||
| Заняткі: | скульптар | |||||||||||||||||||||
| Вучоба: | Віцебскі мастацка-практычны інстытут Акадэмія мастацтваў (Ленінград) Кіеўскі мастацкі інстытут |
|||||||||||||||||||||
| Узнагароды: |
|
|||||||||||||||||||||
Заір Ісакавіч Азгу́р (15 студзеня [ст. ст. 2 студзеня] 1908, вёска Маўчаны Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні — 18 лютага 1995, Менск) — беларускі скульптар, народны мастак СССР.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Маўчаны, Сеньненскі ўезд, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя (зараз гэтая вёска ўвайшла ў склад вёскі Застадольле Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці). У 1925 годзе скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут, навучаўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. Ад 1925 да 1928 г. навучаўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе у Р. Р. Баха, М. Мізнера, У.Лішава[1]. Вучыўся ў Мастацкім інстытуце ў Кіеве (1928—1929). Ад 1923 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах у Менску. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1939). Народны мастак БССР (1944). У 1945 годзе ажаніўся на Галіне Гарэлавай, дачцы акадэміка Г. М. Гарэлава. Ляўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946; 1948). Дзейсны сябар Акадэміі мастацтваў СССР (1958). Народны мастак СССР (1973).
З 1980 году працаваў у Менску, старшыня Майстэрні скульптуры АМ СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1940 і 1949), ордэнам Леніна (1955 і 1978), у 1971 — ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1978 — ордэнам «Дружбы народов». Сярод вядомых узнагарод таксама Срэбны мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958) і мэдаль Францішка Скарыны (1992).
Памёр 18 лютага 1995 году ў Менску. Пахаваны на Ўсходніх могілках.
[рэдагаваць] Узнагароды
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР (1940, 1949)
- Мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946)
- Мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» I-й ступені (1948)
- Сталінская прэмія другой ступені (1946; 1948)
- Ордэн Леніна (1955, 1958)
- Срэбны мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958)
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971)
- Герой Сацыялістычнай Працы (1978)
- Ордэн Сяброўства народаў (1978)
- Мэдаль «Ветэран працы» (1982)
- Мэдаль Францішка Скарыны (1992)
[рэдагаваць] Памяць
- Імя З. І. Азгура мае адна з вуліцаў(be) Менску.
- 18 лютага 2000 году на вуліцы Азгура ў Менску адчынены[2] мэмарыяльны музэй-майстэрня З. І. Азгура ў будынку творчай майстэрні, пабудаванай ў 1984[3] годзе па праэкту архітэктара В. Н. Аладава.
- Мэмарыяльная дошка ў памяць аб скульптары ўсталявана ў горадзе Менску на фасадзе дома № 13 па праспэкце Незалежнасьці, у якім жыў З. І. Азгур[4].
- Мэмарыяльная дошка на будынку былога мастацкага тэхнікума, у якім навучаўся З. І. Азгур, у Віцебску (вуліца Суворава, 3).
- Імя З. І. Азгура носіць першая сярэдняя агульнаадукацыйная школа і вуліца ў горадзе Сянно.
- У 2008 годзе НБРБ выпусьціў памятную монэту ў гонар 100-годзьдзя са дня нараджэньня Азгура.
[рэдагаваць] Творы
[рэдагаваць] Партрэты
- «Ліцейшчык» (1925—1926)
- «Трактарыст» (1930)
- «Будаўнік» (1930)
- Гракх Бабёф (1934)
- Фэлікс Дзяржынскі (1934)
- Алена Стасава (1934-35)
- Абрам Бразер (1935, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- Рыгор Арджанікідзэ (1937—1939)
- Пётар Чайкоўскі, Аляксандар Барадзін, Жорж Бізэ (1939, барэльефы для Менскага тэатру опэры ды балету)
- Галерэя партрэтаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны (гіпс, гіпс тан.)
- Герой Савецкага Саюза Мікалай Гастэла (1942, Дзяржаўны гістарычны музэй у Маскве)
- Герой Савецкага Саюза Віктар Талаліхін (1942, тамсама)
- Герой Савецкага Саюза Леў Даватар (1943, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- А. І. Радзімцаў (гіпс, 1943, Дзяржаўны Рускі музэй; бронза, 1943, Трацьцякоўская галерэя), , М. Ф. Сяльніцкі (1943; Сталінская прэмія другой ступені (1946)
- Партызан бацька Мінай (1943, Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь)
- Дзеячы культуры
- Паэт 12 стагодзьдзя Іехуда Галеві (1947, гіпс тан.)
- Ф. Э. Дзяржынскі (1947) — Сталінская прэмія другой ступені (1948)
- «Кітайскі пісьменьнік Лу Сінь» (1953—1954)[5]
- Рабіндранат Тагор (1958)
[рэдагаваць] Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь
[рэдагаваць] Скульптура
- Пётар Багратыён (помнік-бюст, 1946—1949, Барадзіно Маскоўскай вобласьці, Расея)
- Янка Купала (помнік-бюст, 1947—1949, Вязынка Менскай вобласьці)
- А. С. Пушкін (помнік, 1956, Астрахань)
- Ансамбль на плошчы імя Якуба Коласа (1972, Менск)
- У. І. Ленін (помнік, 1980, Менск)
- К. Маркс (помнік, 1980, Менск)
- П. Машэраў (помнік, 1981, Віцебск)
- С. І. Грыцаўцу ў Менску
- В. І. Талашу ў Петрыкаве
[рэдагаваць] Літаратура
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.63.
- ^ Мэмарыяльны музэй З. І. Азгура
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10)
- ^ Азгур Заир Исаакович — белорусский советский скульптор
- ^ З. И. Азгур. «Китайский писатель Лу Синь». Мрамор. 1953—1954 годы. Третьяковская галерея.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Музэй Азгура ў Менску
- К 100-летию известного скульптора Заира Азгура приурочена выставка в Национальной библиотеке
- Нацбанк вводит в обращение памятные монеты, посвященные 100-летию Заира Азгура
- Выставка-инсталляция «Портрет на фоне мастерской» открывается 18 марта в Мемориальном музее-мастерской Заира Азгура
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народов»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Народныя мастакі СССР
- Ляўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы па альфабэце
- Беларускія мастакі і мастачкі