За Свабоду
| Рух «За Свабоду» | |
| Лідэр арганізацыі | Аляксандар Мілінкевіч |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 2006 |
| Штаб-кватэра | Менск |
| Колькасьць | 1500 |
Рэспубліканскае грамадзянскае аб’яднаньне «Рух «За Свабо́ду» (РГА «Рух «За Свабо́ду», Рух «За Свабоду») — грамадзянскае аб’яднаньне дэмакратычных сілаў Беларусі. Старшыня — Аляксандар Мілінкевіч. Намесьнікі старшыні — Віктар Карнеенка і Юры Губарэвіч.
Зьмест |
[рэдагаваць] Мэты
Стратэгічнымі мэтамі Руху «За Свабоду» зьяўляюцца абарона правоў і свабодаў чалавека, а таксама асьвета грамадзян у гэтай сфэры, свабодныя выбары ў Беларусі, абарона незалежнасьці, давядзеньне ўзроўню жыцьця ў Беларусі да эўрапейскіх стандартаў, з канчатковай мэтай інтэграцыі Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз. Лідэр Руху «За Свабоду» выступае за пакрокавую стратэгію дыялёга Беларусі і Эўропы, бо ізаляцыянісцкая палітыка з боку Эўропы ўзмацняе залежнасьць Беларусі ад Расеі.
Рух падтрымлівае грамадзянскія кампаніі па абароне правоў чалавека ў Менску і рэгіёнах, а таксама выдавецкія, асьветніцкія ініцыятывы.
[рэдагаваць] Гісторыя
Рух «За Свабоду» быў заснаваны ў 2006 годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў адзіным кандыдатам у прэзыдэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам. Запіс першых актывістаў адбыўся на менскіх вуліцах 25 сакавіка 2006 году падчас адзначэньня «Дня Волі».
У 2007 годзе рух «За Свабоду» актыўна падтрымаў барацьбу беларускіх вернікаў за свабоду веравызнаньня, быў ініцыятарам стварэньня Рады Эўрапейскай інтэграцыі. У 2008-м годзе рух ініцыяваў кампаніі супраць пабудовы АЭС у Беларусі, «За Свабодныя выбары».
З вясны 2007 году рух «За Свабоду» спрабуе легалізавацца. Чатыры разы праводзіліся ўстаноўчыя канфэрэнцыі ГА Рух «За Свабоду» і перадаваліся ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакумэнты ў Мін'юст Беларусі. Двойчы ў 2007 годзе і адзін раз у 2008 годзе Мін'юст адмаўляў у рэгістрацыі. Афіцыйнымі чыньнікамі былі прэтэнзіі да фармулёвак статуту, а таксама той факт, што адна з устаноўчых канфэрэнцый аб'яднаньня праводзілася з парушэньнямі закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Аргкамітэт спрабаваў апратэставаць рашэньні Міністэрствы юстыцыі ў Вярхоўным судзе, але безвынікова.[1]
23 кастрычніка 2008 году на ўстаноўчай канфэрэнцыі грамадзкага аб'яднаньня Рух «За Свабоду» было прынята рашэньне аб стварэньні грамадзкай арганізацыі. У канфэрэнцыі прынялі ўдзел больш 70 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. Яны зацьвердзілі статут і сфармавалі кіравальныя органы аб'яднаньня.
25 лістапада 2008 году актывісты руху «За Свабоду» ізноў падалі дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі Беларусі на рэгістрацыю грамадзкага аб'яднаньня. Гэта ўжо бала чацьвёртая спроба зарэгістраваць аб’яднаньне.
17 сьнежня 2008 году Міністэрства юстыцыі Беларусі з чацьвёртага разу зарэгістравала рух «За Свабоду» (рэгістрацыйнае пасьведчаньне за №2020).
[рэдагаваць] Колькасьць сяброў
На online-канфэрэнцыі Радыё «Свабода» лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што колькасьць актыўных прыхільнікаў Руху скаладае паўтары тысячы чалавек.[2]
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Сайт Руху «За Свабоду»(бел.)(анг.)
| Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |