Зборная Гандурасу па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гандурас
Фэдэрацыя Нацыянальная аўтаномная фэдэрацыя футболу Гандурасу
Канфэдэрацыя КОНКАКАФ
Капітан Наэль Вальлядарэс
Найбольш гульняў Амада Гевара (138)
Найлепшы бамбардзір Карляс Павон (57)
Першая гульня
Сьцяг Гватэмалы Гватэмала 10:1 Гандурас Сьцяг Гандурасу
(Гватэмала, Гватэмала; 14 верасьня 1921)
Самая буйная перамога
Сьцяг Гандурасу Гандурас 13:0 Нікарагуа Сьцяг Нікарагуа
(Сан-Хасэ, Коста-Рыка; 13 сакавіка 1946)
Самая буйная параза
Сьцяг Гватэмалы Гватэмала 10:1 Гандурас Сьцяг Гандурасу
(Гватэмала, Гватэмала; 14 верасьня 1921)
Чэмпіянат сьвету
Удзел 3 (упершыню: 1982)
Дасягненьні 1 раўнд
Залаты Кубак КОНКАКАФ
Удзел 17 (упершыню: 1963)
Дасягненьні Чэмпіён (1981)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Зборная Гандурасу па футболе — прадстаўляе Гандурас на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Нацыянальная аўтаномная фэдэрацыя футболу Гандурасу. Традыцыйна гандураская каманда зьяўляецца адной з самых моцных зборных у КОНКАКАФ. Чалец ФІФА з 1951 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы свой матч зборная Гандурасу правяла ў 1921 годзе й была разгромленая зборнай Гватэмалы зь лікам 10:1. Доўгі час Гандурас ня мог пахваліцца вялікімі посьпехамі на футбольным полі, абмяжоўваючыся лякальнымі посьпехамі, такімі, як перамога над слабой зборнай Нікарагуа ў 1946 годзе зь лікам 13:0. Пачынаючы з 1960-х гадоў узровень і цікавасьць да футболу ў краіне павольна, але пачала ўзрастаць.

Першы «Залаты пэрыяд» у гісторыі зборнай Гандурасу прыйшоўся на пачатак 1980-х гадоў. Гандурас быў абраны месцам правядзеньня чэмпіянату КОНКАКАФ для зборных, які цяпер названы Залаты кубак КОНКАКАФ. Гандурасцы бліскуча правялі турнір, абыграўшы ўсе зборныя, якія занялі ў табліцы месца ніжэй 4-га, 4:0 — Гаіці, 2:0 — Куба, 2:1 — Канада, і згуляўшы ўнічыю зь лікам 0:0 з двума прызэрамі турніру — зборнай Сальвадору й зборнай Мэксыкі — і занялі першае месца на турніры ўпершыню ў сваёй гісторыі.

Паколькі чэмпіянат КОНКАКАФ 1981 году быў адначасова адборачным турнірам да чэмпіянату сьвету 1982 году, Гандурас паехаў у наступным годзе, разам зь іншым прызэрам Сальвадорам, абараняць гонар Паўночнай, Цэнтральнай Амэрыкі й краінаў Карыбскага басэйну ў Гішпанію. Каманда годна правяла турнір, хоць і ня здолела выйсьці з групы, бо былі здабытыя нічыі з гаспадарамі турніру й зборнай Паўночнай Ірляндыі з аднолькавым лікам 1:1, але мінімальная параза ад зборнай Югаславіі (0:1) не дазволіла Гандурасу выйсьці ў наступны раўнд спаборніцтваў. У 1985 і 1991 гадох Гандурас двойчы займаў 2-е месца ў Залатым кубку КОНКАКАФ.

У 2001 годзе Гандурас запрасілі ў апошні момант для ўдзелу ў Кубку Амэрыкі, які прайшоў у Калюмбіі. Гандурасцы ў чвэрцьфінале сэнсацыйна былі мацнейшымі за зборную Бразыліі, а ў матчы за 3-е месца абгулялі зборную Ўругваю. Такім чынам, Гандурас заняў прызавое трэцяе месца ў сваім адзіным удзеле ў адным з самых прэстыжных футбольных турніраў сьвету. Апасьля Гандурас прызнаваўся адной з самых хутка прагрэсуючых футбольных нацыяў сьвету паводле вэрсіяў часопіса «World Soccer», МФФІІС і ФІФА.

У 2009 годзе зборная Гандурасу заняла трэцяе месца ў фінальнай адборачнай групе КОНКАКАФ і ў другі раз у сваёй гісторыі ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянату сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, дзе здабыла толькі адзіны пункт, згуляўшы ўнічыю са зборнай Швайцарыі (0:0). У сустрэчах супраць зборнай Чылі й зборнай Гішпаніі «катрачас» трывалі паразы й занялі апошняе месца ў групе, не забіўшы ніводнага мяча.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]