Зборная Славаччыны па футболе
| Славаччына | |||
| Фэдэрацыя | Славацкі футбольны саюз | ||
|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | УЭФА | ||
| Трэнэр | Станіслаў Грыга Міхал Гіп |
||
| Капітан | Марцін Шкртэл | ||
| Найбольш гульняў | Міраслаў Карган (107) | ||
| Найбольш пасьпяховы гулец | Робэрт Вітэк (23) | ||
| Першая гульня | |||
| Славаччына 2:0 (Браціслава, 27 жніўня 1939) |
|||
| Самая буйная перамога | |||
| Славаччына 7:0 (Браціслава, 8 верасьня 2004) Славаччына 7:0 (Дубніца-над-Вагам, 13 кастрычніка 2007) Славаччына 7:0 (Браціслава, 6 чэрвеня 2009) |
|||
| Самая буйная параза | |||
(Мэндоса, Аргентына; 22 чэрвеня 1995) |
|||
| Чэмпіянат сьвету | |||
| Удзел | 1 (упершыню: 2010) | ||
| Дасягненьні | 1/8 фіналу (2010) | ||
|
|||
Збо́рная Слава́ччыны па футбо́ле (па-славацку: Slovenské národné futbalové mužstvo) — прадстаўляе Славацкую Рэспубліку на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Узьнікла пасьля распаду Чэхаславаччыны. Сталы ўдзельнік усіх адборачных турніраў да чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. Лепшы вынік да 2010 году — другое месца ў групе і стыкавыя матчы супраць Гішпаніі за права ўдзельнічаць у ЧС-2006. У гэтых матчах Славаччына ня здолела прабіцца на турнір. Пры гэтым у сваёй адборачнай групе Славаччына апярэдзіла па дадатковых паказчыках зборную Расеі.
Найбольш прынцыповым для зборнай Славаччыны зьяўляецца суперніцтва са зборнай Чэхіі. У апошнім адборачным турніры да чэмпіянату сьвету славакі здолелі абыграць чэхаў у Празе (2:1), а дома ў Браціславе згулялі ўнічыю (2:2), хоць двойчы вялі ў ліку.
|
||||||||