Зваротны працэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Зваро́тны працэ́с — працэс, які можна правесьці ў адваротным напрамку з поўным аднаўленьнем пачатковага стану як самой сыстэмы, так і навакольнага асяродзьдзя.

Зваротнасьць можна разумець у вузкім і шырокім сэнсе. У шырокім сэнсе зваротнасьць азначае магчымасьць вяртаньня сыстэмы ў зыходны стан. Зваротнасьць у вузкім сэнсе патрабуе не проста вяртаньня першапачатковага стану, але і праходжаньня (у адваротным напрамку) праз усе прамежкавыя станы.

Умовай зваротнасьці тэрмадынамічнага працэсу зьяўляецца яго раўнаважнасьць.

Усе зваротныя працэсы зьяўляюцца ізаэнтрапійнымі.

Паняцьце зваротнага працэсу зьяўляецца ідэалізацыяй. Усе рэальныя працэсы зьяўляюцца незваротнымі.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах